Франсуа Дарлан (; — , Алжыр) — французскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, адмірал флоту (1939).
У флоце з 1902. З снежня 1936 начальнік Марскога Генштаба. Падчас 2-й сусветнай вайны з жніўня 1939 галоўнакамандуючы ВМФ. Пасля паразы Францыі з чэрвеня 1940 года марскі міністр ва ўрадзе А. Петэна. З лютага 1941 г. віцэ-прэзідэнт Савета міністраў ўрада Вішы, міністр абароны, замежных і ўнутраных спраў. Заключыў шэраг пагадненняў з фашысцкай Германіяй і Італіяй. З красавіка 1942 г. галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі ўрада Вішы. Пасля высадкі англа-амерыканскіх войскаў у Паўночнай Афрыцы ў лістападзе 1942 аддаў загад французскім войскам аб спыненні супраціву саюзнікам, а затым аб уступленні французскіх узброеных сілаў у барацьбу супраць фашысцкіх дзяржаў. 14 лістапада абвясціў сябе вярхоўным камісарам Францыі ў Паўночнай Афрыцы і утварыў Дзяржаўны савет. Забіты французскім манархістам.
Літаратура Henri Michel, Darlan, Hachette, Paris, 1993. George F. Howe, North West Africa: Seizing the initiative in the West, Center of Military history, US Army, Library of Congress, 1991. Arthur L. Funck, The politics of Torch, University Press of Kansas, 1974. Professeur Yves Maxime Danan, La vie politique à Alger de 1940 à 1944, Paris, L.G.D.J., 1963.
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Францыі Катэгорыя:Марскія міністры Францыі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Францыі Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Францыі Катэгорыя:Военачальнікі Францыі Катэгорыя:Кіраўнікі ваеннага ведамства Францыі Катэгорыя:Адміралы Францыі Катэгорыя:Военачальнікі Алжыра Катэгорыя:Палітыкі Алжыра Катэгорыя:Французскі калабарацыянізм Катэгорыя:Забітыя палітыкі