Дзвінская губа, Дзвінскі заліў — адзін з чатырох найбуйнейшых заліваў Белага мора, разам з Мезенскай губой, Анежскай губой і Кандалакшскім залівам. Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы Белага мора, на тэрыторыі Архангельскай вобласці Расіі.

Даўжыня 93 км, шырыня каля ўваходу 130 км. З вялікіх рэк у заліў ўпадае Паўночная Дзвіна, а таксама сярэднія і малыя рэкі: Солза, Сярта, Ярэньга, Чукча, Сюзьма, Вялікая Рэжма, Ненокса, Мудзьюга і іншыя. Глыбіня 15—22 м, максімальная ў паўночна-заходняй частцы — 120 м. Прылівы вышынёй да 1,4 м, паўсутачныя. У летні час вада ў заліве выграваецца да +12 °С, гэта найбольш цёплая частка Белага мора, у зімовы час заліў замярзае.

На ўзбярэжжы Дзвінскай губы гарады Архангельск і Северадзвінск.

Літаратура

Катэгорыя:Залівы Белага мора Катэгорыя:Залівы Расіі Катэгорыя:Геаграфія Архангельскай вобласці