Мора Пены () — месяцавае мора на бачным боку Месяца. Мае 139 кіламетраў у дыяметры. Было ўключана ў першую афіцыйную наменклатуру аб'ектаў на паверхні Месяца Міжнароднага астранамічнага саюза, выдадзеную Благг і Мюлерам у 1935 годзеMary A. Blagg, K. Müller NAMED LUNAR FORMATIONS. Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы бачнага боку на ўсход ад мора Дастатку і да паўднёвага захаду ад мора ХвальКарта видимой стороны Луны. У той час, як басейн вакол мора Пены быў сфарміраваны ў Нектарскі перыяд, само яно сфармавалася некалькі пазней, у Познеімбрыйскі перыядLunar.arc.nasa.gov: Mare Spumans . На заходнім (правым) краю мора знаходзіцца кратэр Пці (да 1976 года — сатэлітны кратэр Апалоній W).
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Мора Пены · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.