Таццяна Будовіч (сапр.: Таццяна Васільеўна Барадуля; нар. , ) — беларуская паэтэса, літаратурны крытык, парадыст. Навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Біяграфія Скончыла школу № 154 у 1994 годзе. У 1998 г. скончыла Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці «фінансы і крэдыт».
У 2005 г. завочна скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў філіяле музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Працуе навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча.
Мае 3-ці спартыўны разрад па альпінізму і парашутным спорце.
Замужам. Гадуе двух сыноў.
Творчасць
Творчы шлях пачынала з вершаў, пасля звярнулася да крытыкі. Піша прозу, часам звяртаецца да жанру пародыі (пад псеўданімам Тадора Шпілька).
Першая вершаваная публікацыя з’явілася ў 1995 г. у часопісе «Першацвет». Падборкі яе вершаў друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Бярозка», газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Наша ніва» і інш. У 2002 г. у выдавецтве «Беларускі кнігазбор» выйшла яе кніга паэзіі «Дуэль паглядаў». Літаратурна-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі неаднаразова друкаваліся ў газеце «Новы час» (дадатак «Літаратурная Беларусь»).
Бібліяграфія Будовіч Т. В. Дуэль паглядаў: кніга вершаў. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2002. — 49 с.
Спасылкі Будовіч Таццяна // Саюз беларускіх пісьменнікаў: афіцыйны сайт. — Эл. рэсурс: http://www.lit-bel.org/by/friends/b/181.html * Будовіч-Барадуля Таццяна // Творы ў Беларускай Інтэрнэт-бібліятэцы «Камунікат». — Эл. рэсурс: http://kamunikat.org/Budovicz_Tacciana.html
Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Крытыкі Беларусі