Кіфа́ра (, ) — старажытнагрэчаскі струнны шчыпковы музычны інструмент; самая важная ў антычнасці разнавіднасць ліры.
Кіфара — адзін з самых распаўсюджаных музычных інструментаў у Старажытнай Грэцыі. На кіфары ігралі толькі мужчыны, здабываючы гукі касцяным плектрам (мацаваўся да інструмента шнурком). Кіфара мела плоскі цяжкі драўляны корпус з прамымі ці фігурнымі абрысамі; да корпуса мацаваліся струны. У класічнай кіфары VI–V стагоддзяў да н. э. (зрэшты, як і на ўсякай іншай ліры таго часу) было сем струн, пазней у «эксперыментальных» інструментах іх колькасць павялічылася да 11–12 (гл. Цімафей Мілецкі). Ужывалася як сольна, так і ў якасці акампаніроўкі. Спевака, які акампанаваў сабе на кіфары, звалі кіфарэдам; музыканта, які іграў на кіфары (без спеву),— кіфарыстам.
Кіфара лічылася інструментам Апалона; у адрозненне ад аўласа — інструмента Дыяніса.
Літаратура Maas M., Snyder J.M. Stringed Instruments of Ancient Greece. New Haven, London, 1989. Mathiesen T. Apollo’s Lyre. Greek Music and Music Theory in Antiquity and the Middle Ages. Lincoln & London, 1999 (далейшая шырокая бібліяграфія - у гэтай кнізе). Петров В.В. Киннор, кифара, псалтерий в иконографии и текстах (к истолкованию одной англо-саксонской глоссы) // Диалог со временем. Альманах интеллектуальной истории. М., 2004, № 11, с.291-243; № 12, с.243-271. Петров В.В. Кифара и псалтерий в символической органологии античности и раннего средневековья // Историко-философский ежегодник, 2008. М., 2009, с.27-51.
Спасылкі
Катэгорыя:Музыка Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Шчыпковыя музычныя інструменты Катэгорыя:Хардафоны