Оскар Рудольфавіч Мунц (, Адэса — , Ленінград) — рускі архітэктар, педагог. Прафесар, доктар архітэктуры.

Біяграфія Нарадзіўся ў Адэсе ў сям'і генеральнага консула НідэрландаўМунц О. Р. // энциклопедия Санкт-Петербург. У 1889 годзе пераехаў у Санкт-Пецярбург. З’яўляючыся падданым Нідэрландаў, у 1893 годзе па «выказаным ім жаданні» атрымлівае пасведчанне пра расійскае падданства.

thumb|right|230px|Брацкая магіла прафесараў Акадэміі мастацтваў

У маі 1894 г. О.Р. Мунц скончыў навуковы акадэмічны курс пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў. За свае класныя працы ён быў ганараваны малога і вялікага срэбных медалёў. У 1896 годзе з залатым медалём скончыў Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў (майстэрня Л. М. Бенуа). За выдатныя пазнанні ў мастацтве і навуках, Оскар Мунц быў ганараваны звання мастака-архітэктара з прысваеннем права на чын X класа пры паступленні на дзяржаўную службу і з магчымасцю ўзводзіць пабудовы. Стараннямі настаўніка быў на год адпраўлены ў замежную камандзіроўку, падчас якой наведаў Аўстрыю, Германію, Італію і Францыю. Вярнуўшыся, працаваў памочнікам такіх архітэктараў, як А. І. Гаген, І. С. Кітнер і Л. М. Бенуа.

Першыя самастойныя працы датуюцца 1901 годам. Працуе ў шматлікіх гарадах.

У 1930—1933 гадах — архітэктар трэста «Апатыт». З 1933 года — кіраўнік майстэрні Ленпраекта.

Выкладчыцкую дзейнасць пачаткаў у 1904 годзе ў агульным архітэктурным класе ВМУ пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Акрамя таго выкладаў у Ксенінскім інстытуце, на Жаночых політэхнічных курсах, на архітэктурных курсах Е. Ф. Багаевай, у Інстытуце грамадзянскіх інжынераў (1921—1924 гг.). У 1939 годзе атрымаў ступень доктара архітэктуры.

Загінуў у 1942 годзе падчас блакады Ленінграда. Пахаваны ў брацкай магіле прафесараў Акадэміі мастацтваў на могілках Востраў Дзекабрыстаў.

Сям'я Бацька архітэктара Уладзіміра Мунца (1903—1974 гг.).

Рэалізаваныя праекты

Будынак Руска-Азіяцкага банка (1910—1912 гг., Гомель) Дом жылы прыбытковы Завадовского В. Я. на Нарвскім інш., д. 24 (1912—1913 гг.); Волхаўская гідраэлектрастанцыя (кіраўнік; супрацоўнікі: Пакроўскі У. А., Гундобін М. П., Ціхаміраў А. Я.); Галоўная Паніжальная падстанцыя Волхаўскай ГЭС на Выбаргскім боку (кіраўнік; будаўніцтва завершана ў 1926 г.); Генеральны план г. Хібінагорска (цяпер Кіраўска) Мурманскай вобласці (1930—1933 гг.); Школа на Вялікай Зяленінай вул., д. 30 (суаўтар Мунц У. О.); Школа на 880 навучэнцаў на вул. Скараходава ў Ленінградзе (суаўтар Лабада А. А.) Дом жылай на Троіцкім поле (1938 г.); Дом жылай на Маскоўскім пр., д. 155. (1938—1939 гг.); Бальніца на правым беразе Нявы ў Ленінградзе (суаўтары Федасееў Ф. П., Сухадольскі Л. К., Лабада А. А.) Будынак Руска-Азіяцкага (Паўночнага) банка і жаночых медыцынскіх курсаў (1908—1910 гг., Харкаў)

Нерэалізаваныя праекты 1902—1903 — царква Св. Мікалая Цудатворца і мч. царыцы Аляксандры пры гарадской дзіцячай бальніцы на Вялікім Сампсоніеўскім праспекце, 65, Санкт-Пецярбург (сумесна з У. А. Пакроўскім; конкурс, 2-я прэмія); 1903—1904 — царква ў імя Іаана Хрысціцеля ў Кашыне (сумесна з У. А. Пакроўскім; конкурс, 1-я і 2-я прэміі); 1907 — Нікалаеўскі вакзал у Санкт-Пецярбургу (конкурс, 2-я прэмія); 1913 — забудова Тучкава буяна ў Санкт-Пецярбургу (конкурс); 1915 — дзяржаўны банк на Міхайлаўскай плошчы ў Санкт-Пецярбургу (конкурс); 1929 — маяк-помнік Хрыстафору Калумбу на востраве Сан-Дамінга (міжнародны конкурс у Мадрыдзе); 1932 — заапарк у Шувалава-Азярках (сумесна з У.О. Мунцам; усесаюзны конкурс, 6-я прэмія); Праект планіроўкі Хібінагорска (Кіраўска); Дом Саветаў у Мурманску (конкурс зачынены; суаўтары Лесман В. Б.; ); Палац труду ў Сталінградзе; Калгасны дом культуры для паўночных раёнаў СССР (драўляны; конкурс; прэміяваны).

Друкаваныя працы 1914—1915 — артыкулы ў «Архітэктурна-мастацкім штотыднёвіку». 1916 — артыкул «Парфенон ці Св. Сафія?». 1925 і 1927 — Бюлетэнь Волхаўскай гідраэлектрычнай устаноўкі. 1938 — артыкулы ў часопісе «Архітэктура СССР».

Літаратура Ежегодник Общества архитекторов-художников. Выпуск 12. Ленинград. 1927 г. Стр. 73-81. Ежегодник Общества архитекторов-художников. Выпуск 13. Ленинград. 1930 г. Стр. 68, 69. Ежегодник Общества архитекторов-художников. Выпуск XIV. Ленинград. 1935 г. Стр. 53, 127—129, 257, 267, 268. Архитектура Ленинграда. 1939 г. № 2. Стр. 76, 77. Хроника. Архитекторы-строители Санкт-Петербурга середины XIX — начала XX века. Справочник. Авторы-сост. Гинзбург А. М., Кириков Б. М. СПб.: «Пилигримм». 1996 г. Стр. 223, 224. Зодчие Санкт-Петербурга. XX век. СПб.: «Лениздат». 2000 г. Стр. 30-42. Лисовский В. Г. «Оскар Мунц». Спасылкі Надежда Брагина. К 65-летию со дня смерти архитектора О. Р. Мунца Мунц Оскар Рудольфович // История Санкт-Петербурга, сайт www.ilovepetersburg.ru

Катэгорыя:Архітэктары Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Архітэктары Харкава Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Ахвяры блакады Ленінграда Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Востраў Дзекабрыстаў Катэгорыя:Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта