Аб'яднанае каралеўства Нідэрландаў (1815—1830) (1839) (, ) — неафіцыйная назва, якая выкарыстоўваецца для абазначэння новай еўрапейскай дзяржавы, што ўзнікла пасля распаду імперыі Напалеона па рашэнні Венскага кангрэса 1815 года. Новая дзяржава, якая афіцыйна звалася «каралеўства Нідэрланды» (, ), аб'яднала былыя тэрыторыі Злучаных правінцый на поўначы, Аўстрыйскіх Нідэрландаў на поўдні, а таксама Льежскае біскупства. Дынастыя Аранскіх-Насау стала манархамі новага каралеўства.

Аб'яднанае каралеўства Нідэрландаў распалася ў 1830 годзе падчас Бельгійскай рэвалюцыі. Вілем I адмовіўся прызнаць незалежнасць Бельгіі, пакуль у 1839 годзе не быў да гэтага прымушаны Лонданскім дагаворам.

Катэгорыя:Гісторыя Бельгіі Катэгорыя:Гісторыя Люксембурга Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Нідэрландаў