Рагачоўскае староства () — адміністрацыйная адзінка ў складзе Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Цэнтр — Рагачоў.

Гісторыя Рагачоўскае староства створана ў 1556 годзе з Рагачоўскай воласці. У 1563 годзе са складу староства тром полацкім шляхціцам, замест занятых маскоўскімі войскамі маёнткаў, часова наданы Званец і Хлобін.

Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў у складзе Рэчыцкага павета Менскага ваяводства.

У 1576 годзе ў складзе староства вядомы сёлы Бохань і Кулігоўка, а таксама існаванне Рагачоўскага замка.

Староства пацярпела ў вайну 1654—1667 гадоў ад уварвання казакоў пад камандаваннем І. Залатарэнкі і яго брата В. ЗалатарэнкіSłownik geograficzny Królestwa Polskiego. T. III. — Warszawa, 1880—1914. — S. 117. .

У 1760-1770-я гады ў старостве часова праводзіліся суды і павятовыя сеймікі Рэчыцкага паветаSłownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — T. IX. — Warszawa, 1880—1914. — S. 688. .

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) частка тэрыторыі, а пасля 2-га падзелу (1793) цалкам у складзе Расійскай імперыі.

Адміністрацыйны падзел Паводле Люстрацыі 1765 года, у складзе староства заставаўся маёнтак Рагачоў і 27 вёсак, агулам больш за 700 двароў. Староства падзялялася на Задняпроўскае (за р. Днепр), Задруцкае (за р. Друць) і Рагачоўскае войтаўствы, а таксама на дзяржавы з вёскамі. Задняпроўскае войтаўства: в. Фундамінка, в. Нігоўка, в. Сямёнаўка, в. Гадзіловічы, в. Зборава, в. Ічэжыча, в. Шапчыцы, в. Крупля, в. Хадасовічы, в. Турск. Задруцкае войтаўства: в. Лучын, в. Стрэнкі, в. Забалацце, в. Хапаны, в. Заполле, в. Касцешава, в. Каласы, в. Навосцце, в. Задруцце. Рагачоўскае войтаўства: в. Шчыбрын, в. Станкоў, в. Стараселле, в. Кісцяні, в. Медэра, в. Вілягоўка, в. Тошчыца, в. Вішчын. Дзяржава Расохі (Расочыцы): в. Расохі. Дзяржава Хлусы: в. Хлусы, в. Калеснікава, в. Слабада Дубадзелаўская. Дзяржава Галавачы: в. Галавачы, в. Рудня (Мікуліч). Дзяржава Лозаў: в. Лозаў. Дзяржава Стоўпня: в. Стоўпня, в. Ухты, в. Хімы. Дзяржава Навітоўка і Бабічы: в. Навітоўка, в. Бабічы. Дзяржава Мяркатовічы: в. Мяркатовічы, в. Прыклвца, в. Буда Барова, в. Буда Лясова, в. Гарадок, в. Батвінава, в. Вітвіца. Дзяржава Лукі: в. Лукі, в. Беліца, в. Краснагора Слабада. Дзяржава Сяназонткі: в. Сяназонткі.

Старосты На ўрадзе Рагачоўскага старосты вядомы: 1556 — Рыгор Бака. 1562—1563 — кн. Багдан Васілевіч Саламярэцкі. 1593—1620 — Раман Г. Валовіч. 1633—1644 — кн. Аляксандр Агінскі. 1644—1649 — Я. Юдзіцкі. 1649 — Казімір Леў Сапега. 1677 —- Леанард Габрыэль Пацей. 1695 — Казімір Аляксандр Пацей (сын папярэдняга). 1724 — Аляксандр Пацей (сын папярэдняга) 1758 — Людвік Пацей (сын папярэдняга) 1771 — Леанард Пацей (брат папярэдняга).

Гл. таксама Рагачоўская воласць Рагачоўскі павет Рагачоўскі раён Рагачоўская правінцыя

Літаратура Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX. — Warszawa, 1880—1914. — S. 686—691; Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. — Мн.: Беллітфонд, 2003. — ISBN 985-6576-08-3; Насевіч В. Л. Рагачоўская воласць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13. — С. 197. Насевіч В. Рагачоўская воласць // ЭГБ. Т. 6. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 41;

Спасылкі

Катэгорыя:Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае) Катэгорыя:Староствы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Гісторыя Рагачова