Нут культурны, нут пасяўны, таксама бараноў гарох (Cicer arietinum) — кветкавая расліна сямейства , зернебабовая культура. Насенне нута культурнага — харчовы прадукт.
Апісанне Аднагадовая расліна. Сцябло прамастойнае, пакрытае залозістымі валасінкамі. У вышыню дасягае 20—70 см. Лісце непарнаперыстае. Бабы кароткія, уздутыя, звычайна ўтрымліваюць 1—2 зернейка (часам — да 4 зярнят). Зярняткі нагадваюць галаву барана ці савы. Дыяметр ад 0,5 да 1,5 см. Колер — ад жоўтага да вельмі цёмнага. Маса тысячы зярнят у залежнасці ад гатунку вагаецца паміж 150 і 300 г. Самаапыляльная расліна, апыленне адбываецца ў фазе закрытай кветкі, часам перакрыжаванае апыленне.
Распаўсюджанасць Культурны нут расце ў 30 краінах свету. Пад пасевы занята 8,6 млн га. 90 % усёй плошчы прыпадае на трапічную і субтрапічную Азію — у Індыі, Кітаі, Пакістане. У Афрыцы (Марока, Туніс, Эфіопія) і ў Амерыцы (Калумбія, Мексіка) пасевы займаюць невялікія плошчы. Сярэдняя ўраджайнасць складае 0,6—0,8 т/га.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Матыльковыя Катэгорыя:Гародніна Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе