Гісторыя Гаяны займае прамежак часу больш за 10 тысяч гадоў. Хаця незалежная дзяржава Гаяна ўзнікла толькі ў 1966 годзе, яна мае багатае мінулае, прадстаўленае шматвяковай гісторыяй індзейцаў, карэнных жыхароў Паўднёвай Амерыкі, каланіяльным перыядам дамінавання еўрапейскіх дзяржаў, фарміраваннем сучаснага шматэтнічнага грамадства Гаяны, яго барацьбой за незалежнасць і сацыяльную раўнавагу.

Першабытнае грамадства Першыя людзі з’явіліся на тэрыторыі Гвіяны каля 11 тысяч гадоў таму. У 15 — 4 тысячагоддзях да н. э. працягвалася стварэнне сучаснага ландшафта алювіяльнай раўніны. Першыя пасяленцы на захад ад ракі Эсекіба жылі сярод балот і мангравых лясоў, займаліся паляваннем і збіральніцтвам. Каля 7 тысяч гадоў таму на поўначы Гаяны сфарміравалася прымітыўная культура, носьбіты якой шырока ўжывалі прылады працы з шліхтаванага кварцу і костак жывёл, выраблялі раслінныя валокны, плеценыя кошыкі і ўпрыгожванні. Археолагі высветлілі, што асновай харчавання ў той час былі рыба, чарапахі, крабы, дзікія арэхі, казуркі і г. д.THE EARLY AMERINDIAN SETTLEMENTS

Каля 4 тысяч гадоў таму забалочаныя берагі рэк, што былі прытулкам для людзей і жывёл, ахапіла моцная засуха. Узровень мора падвысіўся. Гэта вымусіла паляўнічых і збіральнікаў перасяляцца ўглыб тэрыторый, дзе меліся запасы прэснай вады, аднак не было некаторых відаў пальмаў, з якіх атрымоўвалі важныя для рацыёна крухмалістыя рэчывы. Таму каля 3 тысячагоддзяў таму старажытныя насельнікі Гаяны перайшлі да земляробства, сталі вырошчваць маніёк. Археолагі лічаць, што земляробы 1 тысячагоддзя н. э. былі прамымі продкамі сучасных індзейцаў аравакаў і варауTHE LATER AMERINDIAN SETTLEMENTS. Яны будавалі адносна невялікія паселішчы да 15 хацін, у балоцістай мясцовасці рабілі штучныя насыпы з пяску і торфу, якія дапамагалі ратавацца ад паводак, выраблялі кераміку і каменныя прылады. Незадоўга да прыходу еўрапейцаў на поўначы Гаяны з’явіліся карыбы. Акрамя таго, у розных раёнах жылі асобныя групы гуараніMAIN AMERINDIAN GROUPS UP TO THE NINETEENTH CENTURY.

Пачатак еўрапейскай каланізацыі

Узбярэжжа Гаяны было адкрыта іспанцамі ў 1498 г. У 1499 г. яно было даследавана экспедыцыяй Алонса дэ Ахеда і Амерыга ВеспучыCo-operative Republic of Guyana . Згодна Тардэсільяскаму дагавору 1494 г. паміж Іспаніяй і Партугаліяй, тэрыторыя сучаснай Гаяны трапляла ў зону іспанскага ўплыву. Нізінныя забалочаныя землі з вільготным неспрыяльным кліматам не зацікавілі іспанскіх перасяленцаў. Яны абгрунтаваліся далёка на захадзе, на тэрыторыі сучаснай Венесуэлы, хаця працягвалі лічыць Гаяну сваёй тэрыторыяй. Заходняя Гаяна да ракі Эсекіба была фармальна ўключана ў склад віцэ-каралеўства Новая Гранада. З канца XVI ст. вусці Эсекіба, Дэмірары і Бербіса аказалася прывабнымі для галандцаў і англічан, якія імкнуліся замацавацца ў Новым Свеце на землях, непадкантрольных іспанцам.

У Еўропе тэрыторыя Гаяны была вядома як частка Гвіяны. Яе назва пазней замацавалася за краінай як Гаяна. Сама назва паходзіць з мовы індзейцаў і значыць «зямля шматлікіх вод»Guyana- Land of Many Waters. У 1595 г. англійскі пірат і палітычны дзеяч Уолтэр Рэлі прэзентаваў кнігу «Адкрыццё Гвіяны». Яна была напісана на аснове справаздачы аб яго сапраўднай вандроўцы ў Амерыку, але ўтрымоўвала шмат перабольшванняў і міфалагічных сюжэтаў аб багаццях гэтай маладаследаванай краіны. У 1617—1618 гг. У. Рэлі па загаду караля здзейсніў яшчэ адну вандроўку ў Паўднёвую Амерыку ў пошуках апісаных ім багаццяў. Яна скончылася беспаспяховаКатастрофа американских индейцев . Аднак праца пірата доўгі час турбавала розум еўрапейцаўEl Dorado Legend Snared Sir Walter Raleigh . Толькі ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. дзякуючы пошукам Аляксандра фон Гумбальта стала зразумела, што ў Гвіяне няма Эльдарада.

У 1598 г. узбярэжжа Гаяны таксама даследавала галандская экспедыцыя. У 1616 г. галандцы заснавалі першую калонію на рацэ Эсекіба. Іх поспеху садзейнічала падтрымка галандцаў з боку англічан, якія каланізавалі на суседні востраў Барбадас, а таксама індзейцаў-аравакаў, якія пасля 1618 г. распачалі канфлікт з іспанцамі. У 1621 г. калонія была падпарадкавана галандскай Вест-Індскай кампаніі. У вусці Эсекіба была пабудавана крэпасць Зеландыя, калонія атрымала назву Новая Зеландыя ()Dmitri Allicock, Remnants Of The Early Dutch in Guyana. Да пачатку XVIII ст. галандцы здолелі стварыць яшчэ шэраг калоній на ўзбярэжжы Гаяны і Сурынама. Адным з найбольш важных галандскіх фарпостаў у Паўднёвай Амерыцы стала калонія на рацэ Бербіс, створаная ў 1627 г. Яе цэнтрам у XVIII ст. быў Новы Амстэрдам, багатае і добра ўмацаванае ваеннае і гандлёвае паселішчаThe Colony of Berbice. У сярэдзіне XVIII ст. паўстала калонія на рацэ ДэмірараESTABLISHMENT OF DEMERARA. Спроба англічан у 1620 г. замацавацца ў ГвіянеThe Business of Slavery скончылася беспаспяхова.

Першыя галандскія пасяленцы ў Гвіяне часцей былі мараплаўцамі і гандлярамі. Яны былі вымушаны адстойваць сваё права на жыццё ў кровапралітных сутыкненнях з еўрапейскімі піратамі і індзейцамі. Ужо сярод першых каланістаў Эсекіба былі чарнаскурыя рабы афрыканскага паходжання. З другой паловы XVII ст. колькасць рабоў узрасла ў сувязі з паступовай пераарыентацыяй мясцовай эканомікі з гандлю на сельскую гаспадарку, заснаваную на камерцыйным вырошванні тытуню, кавы, касавы, бавоўны і цукровага трыснягу. Галандская Вест-Індская кампанія садзейнічала пашырэнню прыватных плантацый гэтых культур. Рабы з’яўляліся таннай рабочай сілай, да таго ж фактычна бяспраўнай.

Вынікам жорсткай эксплуатацыі чарнаскурых нявольнікаў стала паўстанне бербіскіх рабоў 23 лютага 1763 г. На той час у калоніі жыло 346 еўрапейцаў і 3833 нявольнікі-афрыканцы. Паўстанцы здолелі добра арганізавацца, стварылі свой урад, які ўзначаліў малады правадыр з Ганы, Кофі. Да канца красавіка яны выгналі белае насельніцтва, хаця не здолелі захапіць крэпасць Насау ў Новым Амстэрдаме. У калонію тэрмінова прыбылі ваенныя падмацаванні, якія задушылі паўстанне. 88 паўстанцаў былі закатаваны, з іх 22 — спалены жыўцомMurphy Browne, Atrocities by Europeans led to the Berbice Revolution .

З пачаткам Амерыканскай рэвалюцыі ў Карыбскім басейне зноў ажывіўся гандаль. Галандскія каланісты пастаўлялі кантрабанду ў паўночнаамерыканскія брытанскія калоніі, ахопленыя паўстаннем. Але гэта прывяло да канфлікта з Вялікабрытаніяй. У 1781 г. брытанскія капёры захапілі калоніі ў Гаяне, захавалі прыватныя валоданні саміх каланістаў, аднак маёмасць Вест-Індскай кампаніі абвясцілі брытанскайGUYANA UNDER BRITISH, FRENCH AND DUTCH (1781—1783). Цікава, што спробу ўзброенага супраціўлення паспрабаваў арганізаваць толькі губернатар калоніі на Бербісе. У астатніх выпадках брытанцы дамагліся перамогі праз перагаворы. У вусці ракі Дэмерара захопнікі пабудавалі крэпасць Джордж, будучы Джорджтаўн. У 1782 г. Гаяна была захоплена французамі. У 1783 г. кантроль над калоніямі быў зноў вернуты галандцам.

У 1795 г., калі Нідэрланды былі захоплены французскімі рэвалюцыйнымі войскамі, і новы ўрад перайшоў на бок Францыі, Вялікабрытанія як супернік французаў у 1796 гг. зноў акупавала Гаяну. Брытанскія ўлады імкнуліся зацвердзіць гэтыя землі за сабою на доўгі час, таму садзейнічалі перасяленню брытанскіх каланістаў. Паводле дагавораў 1814 г., падпісаных у Лонданеbritishempire.co.uk, Нідэрланды канчаткова адмовіліся ад калоній у Гаяне на карысць Вялікабрытаніі.

Брытанская Гвіяна

З 1796 г. Вялікабрытанія праводзіла ў захопленых ёю галандскіх калоніях Гвіяны палітыку прасоўвання сваіх інтарэсаў. Галандскія каланісты здолелі захаваць свае маёмасныя правы на плантацыі, аднак эканоміка калоній была падпарадкавана брытанскімі гандлёвымі фірмамі у Лондане. Былі праведзены адміністрацыйныя рэформы, і зменена падатковая сістэма. Раней органы кіравання галандскай Вест-Індскай кампаніі спаганялі цвёрды натуральны падатак бавоўнай і цукрам з кожнага пасяленца. Плантатарам прыходзілася плаціць не толькі за сябе, але і за рабоў. Кампанія таксама кантралявала знешнія гандлёвыя аперацыі. Такім чынам, плантатары пазбаўляліся значнай часткі прыбыткаў і не былі заахвочаны пашыраць вытворчасць. Брытанская адміністрацыя ўвяла падаткі на зямельную маёмасць і гандлёвыя аперацыі. Частка выплачаных грошаў размяркоўвалася радамі плантатараў на мясцовыя патрэбы. Ваенныя падзеі ў Еўропе стымулявалі павышэнне коштаў на сыравіну, што спрыяла рэзкаму росту прыбыткаў і заахвоціла пашыраць гаспадарку.

Асновай таннай вытворчасці заставаліся рабы афрыканскага паходжання. Нягледзячы на забарону гандля рабамі ў 1807 г., іх колькасць імкліва павялічвалася і да пачатку 1830-х гг. склала некалькі дзесяткаў тысяч чалавек. У 1795 г. на захадзе калоніі Эсекіба-Дэмерара адбылося выступленне рабоў, незадаволеных эксплуатацыяй галандскімі плантатарамі. Змовы рабоў выкрываліся на працягу 1800—1815 гг. 18 жніўня 1823 г. успыхнула паўстанне рабоў ва ўсходняй частцы гэтай калоніі. Першапачаткова яно ахапіла толькі адну плантацыю, але хутка распаўсюдзілася на ўсё ўсходняе ўзбярэжжа ракі Дэмерара. У паўстанні прымалі ўдзел 11 000 — 12 000 рабоў. Брытанскія ўлады лічылі яго галоўнай прычынай дзейнасць пратэстанцкіх місіянераў, якія прапаведавалі сярод рабоў роўнасць. Паўстанцы былі дрэнна арганізаваны, таму паўстанне было хутка задушана. Місіянер Джон Сміт быў арыштаваны і памёр у турме ў чаканні вынесенай яму смяротнай карыRemembering the 1823 Demerara Slave Revolt. Паўстанне 1823 г. вымусіла брытанцаў звярнуць увагу на выкананне ўмоў закона 1807 г. і скараціць гандаль рабамі.

У 1831 г. былыя галандскія калоніі Гаяны былі аб’яднаны ў адну брытанскую калонію, якая атрымала назву Брытанскай Гвіяны. Яе адміністрацыйным цэнтрам стаў Джорджтаўн. З 1 жніўня 1834 г. рабства ва ўсіх брытанскіх калоніях было адменена. Плантатары Гаяны атрымалі ад урада шчодрую грашовую кампенсацыю. Акрамя таго, да 1838 г. былыя рабы былі вымушаны выконваць у адносінах да сваіх гаспадароў некаторыя бясплатныя абавязкі. Пасля гэтага тэрміну многія плантатары вырашылі прадаць зямлю і пакінуць Гвіяну. Многія былыя рабы пераязджалі ў горад або за сабраныя ў 1834—1838 гг. грошы куплялі невялікія надзелы. Часцяком яны аб’ядноўваліся ў абшчыны, гуртам куплялі плантацыю, што заахвочвалася каланіяльнай адміністрацыяй, паколькі такія абшчыны захоўвалі буйную камерцыйную гаспадарку. У асноўным былым рабам прадавалі землі былых баваўняных плантацый, якія хутка трацілі сваю эфектыўнасць з-за канкурэнцыі з таннай бавоўнай з ЗША. Буйныя цукровыя плантацыі працягвалі існаваць, але для паніжэння кошту цукру іх уладальнікі паніжалі заробак рабочых, забаранялі ім трымаць прыватную гаспадарку. У выніку ў 1840-я гг. назіраўся масавы зыход чарнаскурага насельніцтва з цукровых плантацый на дзяржаўныя землі, дзе засноўваліся афрыканскія вёскі. Адносіны паміж плантатарамі і жыхарамі гэтых вёсак былі вельмі напружанымі.

Для вырашэння праблемы таннай працоўнай сілы ўладальнікі плантацый у Гаяне першапачаткова ўвозілі закантрактаваных партугальскіх рабочых з Мадэйры. Пасля выканання кантрактаў партугальцы звычайна пакідалі плантацыі і займаліся дробным гандлем. У 1853—1912 гг. было таксама ўвезена 14 000 кітайцаў, якія падобна сваім папярэднікам пакідалі пры першай магчымасці працу ў сельскай гаспадарцыGuyana-THE EARLY BRITISH COLONY AND THE LABOR PROBLEM. У 1844—1912 гг. дзейнічала пагадненне з каланіяльнай Індыяй, згодна з якім у Гаяну прыбыло каля 240 000 рабочых з Усходняй ІндыіТагор С. В., Гайана: 20 лет независимости. — Москва: Знание, 1986. — С. 10. Па ўмовах кантрактаў, індыйцы працавалі 5 гадоў, але для бясплатнага вяртання на радзіму былі павінны адпрацаваць яшчэ 5 гадоў. У 1843—1949 гг. Гаяну здолела пакінуць толькі 75 547 індыйцаўHardships Faced by the Indians. Астатнія заставаліся працаваць на плантацыях, выкупалі дробныя надзелы афрыканцаў або пераязджалі ў гарады.