Марта Вашынгтон Джэферсан Рэндальф (;  — ) — дачка Томаса Джэферсана, трэцяга прэзідэнта ЗША, і яго жонкі Марты Уэйлз Скелтан Джэферсан. Нарадзілася ў Мантычэла, паблізу Шарлотсвіла, Віргінія і была названая ў гонар сваёй маці і Марты Вашынгтон, жонкі Джорджа Вашынгтона. Яе называлі «Петсі». Яна разглядаецца як Першая лэдзі ЗША з-за таго, што яе бацька быў удаўцом. Выконвала абавязкі з 4 сакавіка 1801 года па 4 сакавіка 1809 года. Мела рэпутацыю інтэлектуалкі.