Адо́льф Хрыстафо́равіч Ге́тнер (, Мітаўскі павет, Курляндская губерня — , НКУС) — беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. У 1918—1919 гг. наркам юстыцыі і член ЦК КП(б) Літоўска-Беларускай рэспублікі.

Біяграфія Скончыў Мітаўскае рэальнае вучылішча. У 1917 г. удзельнік Кастрычніцкага перавароту ў Смаленску. З 1920 года член Мінскага губрэўкама, затым загадчык агульнага аддзела, старшыня Кантрольнай камісіі КП(б)Б, потым наркам юстыцыі БССР, нам. старшыні СНК БССР. З 1923 г. старшыня выканкама Мінскага гарсавета. З 1925 г. сакратар Шклоўскага РК КП(б)Б, з 1933 — старшыня Магілёўскай раённай кантрольнай камісіі КП(б)Б. Член ЦВК БССР і яго прэзідыумаў (1921—1924), член ЦБ КП(б)Б (1919—1924).

Арыштаваны органамі НКУС і асуджаны да ВМП у 1938 годзе. Расстраляны. Рэабілітаваны.

Літаратура Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 3-я. — Мн., 2004. — С. 375.

Спасылкі Министры. Гетнер Адольф Христофорович // Сайт Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Пракуроры БССР Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Народныя камісары юстыцыі БССР Катэгорыя:Члены Прэзідыума ЦВК БССР Катэгорыя:Старшыні Рэвізійнай камісіі КПБ Катэгорыя:Намеснікі Старшыні СНК БССР Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Члены Цэнтральнага бюро КП(б)Б