Максі́м Архі́павіч Ляўко́ў (, в. Кавалі, Бабруйскі павет, Мінская губерня, цяпер , Магілёўская вобласць — , Менск, турма НКУС) — беларускі дзяржаўны дзеяч. З 1931 — наркам юстыцыі і пракурор БССР. Старшыня Цэнтральнай камісіі па справах былых чырвонагвардзейцаў і партызан.
Біяграфія З сялянскай сям'і. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. З 1918 — ваенны камісар Рудабельскай воласці Бабруйскага павета. З 1933 — сакратар ЦВК БССР. У 1932-1937 — член ЦК КП(б)Б. Арыштаваны 13.7.1937 у Менску па адрасе: вул. Савецкая, д. 31. Асуджаны тройкай НКУС 28.10.1937 як «агент польскай разведкі і член нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 21.9.1957. Справа Л. № 10936-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Літаратура
— С. 434.
Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы БССР Катэгорыя:Пракуроры БССР Катэгорыя:Народныя камісары юстыцыі БССР Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР