Харыет Рэбека Лэйн Джонстан (; — ) — пляменніца прэзідэнта Джэймса Б’юкенена і Першая лэдзі ЗША з 1857 па 1861.
Біяграфія
Сям’я Лэйн была родам з акругі Франкліна, Пенсільванія. Харыет была дачкой купца Эліята Тола Лэйна і Джэйн Эн Лэйн. Калі ёй было 11 гадоў, яна засталася сіратой. Апекуном быў прызначаны Джэймс Б’юкенен. Харыет вучылася ў школе-інтэрнаце ў Чарлстан, Заходняя Вірджынія, а потым у школе Джорджтаўнскага жаночага манастыра ў Вашынгтоне.