Георгій Георгіевіч Вінберг (, г. Пецярбург — , Ленінград) — савецкі гідрабіёлаг, заснавальнік экалагічнай энергетыкі водных жывёл у БССР. Член-карэспандэнт АН СССР (1976), доктар біялагічных навук (1946), прафесар (1947). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1976).
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт ў 1927 годзе. З 1944 г. працаваў на біястацыянары «Барок» (Яраслаўская вобласць). У 1947—1967 гг. загадчык кафедры заалогіі бесхрыбтовых у Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1967 года загадчык лабараторыі прэснаводнай і эксперыментальнай гідрабіялогіі (Ленінград).
Навуковая дзейнасць Г. Г. Вінбергу належаць працы па даследаванні біялагічнай прадукцыйнасці вадаёмаў, экалагічнай фізіялогіі водных жывёл, першаснай прадукцыі планктону, угнаенню сажалак, ачыстцы сцёкавых вод у біялагічных сажалках. Заснавальнік экалагічных даследаванняў па энергетыцы водных беспазваночных вадаёмаў Беларусі.
Г. Г. Вінберг з 1971 года з’яўляўся прэзідэнтам Усесаюзнага гідрабіялагічнага таварыства АН СССР.
Бібліяграфія Интенсивность обмена и пищевые потребности рыб — Минск, 1956. Первичная продукция водоёмов — Минск, 1960. Удобрение прудов — М., 1965 (совм. с В. П. Ляхновичем).
Літаратура
Феномен Винберга / А. М. Гиляров // Природа. — 2005. — № 12. — С. 47—60.
Спасылкі Полищук Л. В. О Георгии Георгиевиче Винберге // Московский государственный университет им. М. В. Ломоносова. — Москва, 2006. Сущеня Л. М., Остапеня А. П. Георгий Георгиевич Винберг (К 100-летию со дня рождения). Винберг Георгий Георгиевич Татьяна А. Власова Встречи, которые окрыляли // Вестник Института биологии № 5 от 26 декабря 1997 г.
Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР