Альфрэд Рэдль (; , , Аўстра-Венгрыя — , , Аўстра-Венгрыя) — аўстрыйскі афіцэр контрразведкі, начальнік агентурнага аддзялення выведальнага бюро генеральнага штаба, палкоўнік, начальнік штаба 8-га пражскага ваеннага корпуса, родам з Львова. Кіраваў ваеннай контрразведкай Аўстра-Венгрыі напярэдадні Першай сусветнай вайны, славіўся ўкараненнем у выведвальную практыку перадавых тэхнічных сродкаў, аднак у гісторыю шпіянажу ўвайшоў як адзін з самых цынічных падвойных агентаў.

У 1903 годзе Рэдль быў завербаваны варшаўскім аддзяленнем расійскай разведкі пад пагрозай агалоскі яго гомасексуальных сувязяў. На працягу дзесяці гадоў выдаваў расійскаму камандаванню аўстрыйскіх агентаў у Пецярбургу, а таксама перадаў план аўстрыйскага ўварвання ў Сербію. Гэтыя дзеянні дазволілі сербам з поспехам супрацьстаяць аўстрыйцам на пачатковым этапе сусветнай вайны (да паўмільёна забітых з аўстрыйскага боку).

Пасля сыходу з контрразведкі быў выпадкова выкрыты сваім былым падначаленым, які адсочваў размеркаванне ценявых фінансавых патокаў, якія накіроўваліся з Расіі ў Вену. Яго выдала дробязь — забыты ў таксі футляр ад складанага ножыка. Асцерагаючыся выкрыцця і быўшы цяжка хворым на сіфіліс, Рэдліх застрэліўся. Імператар Франц Іосіф быў шакаваны гэтай падзеяй, а ў венгерскай прэсе гэты інцыдэнт справакаваў буру абурэння адсутнасцю патрыятызму і распушчанасці нораваў венскіх ваенных.

Спасылкі Palmer, Alan. Twilight of the Habsburgs: The Life and Times of Emperor Francis Joseph. Atlantic Monthly Press, 1997.

Катэгорыя:Постаці ваеннай разведкі Катэгорыя:застрэліліся Катэгорыя:Падвойныя агенты Катэгорыя:Шпіёны-самазабойцы Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Львове Катэгорыя:Памерлі ў Вене Катэгорыя:Ваенныя Аўстра-Венгрыі