Барыс Амуратавіч Байрашэўскі (, ) — беларускі вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Доктар тэхнічных навук.

Біяграфія Скончыў БПІ (1959). З 1964 у Інстытуце цепла- і масаабмену АН Беларусі. З 1970 у Беларускім філіяле Энергетычнага інстытута імя Г. М. Кржыжаноўскага. У 1979—1998 у ВА Мінскэнерга.

Навуковыя працы па ўдасканальванні тэхналагічных працэсаў, мадэрнізацыі абсталявання ЦЭЦ, кацельных і цепласетак, распрацоўцы новых метадаў ацэнкі і аналізу іх тэніка-эканамічных паказчыкаў. Прапанаваў шэраг матэматычных мадэлей даследуемых тэхналагічных працэсаў.

Літаратура БЭ ў 18 тамах., Т.18. кн 1 Мн., 2000, С.342

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Беларуска-літоўскія татары Катэгорыя:Дактары тэхнічных навук