Мадонна Медычы (; таксама — Мадонна з немаўлём) — мармуровая скульптурная група, якая адлюстроўвае Маці Божую з немаўлём Ісусам, створаная Мікеланджэла на працягу 1521—1534 гг. Гэта група была прызначана для Капэлы МедычыWilliam E. Wallace. The Treasures of Michelangelo, p. 38.

Мадонна Медычы, паводле меркавання Міхаіла Лібмана, можа лічыцца адной з самых цудоўных выяў Маці Божай, створаных МікеланджэлаЛибман М. Я. Микеланджело Буонарроти, с. 22.

Апісанне Мадонна сядзіць, трымаючы на каленах немаўля. Правая рука адведзена далёка за спіну і абапіраецца на сядзенне. Левая рука падтрымлівае дзіця, якое цалкам адвярнулася ад гледача і шукае грудзі маці, каб напіцца малака. Яго цела намалявана ў рэзкім выгіне, тады як маці, здаецца, рухаецца наперад. Галава Мадонны схілена налева, а яе позірк — накіраваны ў нікуды.

У цэлым кампазіцыя нагадвае ранні барэльеф Мікеланджэла Мадонна ля лесвіцы.

Гісторыя стварэння Гэта была адна з першых статуй, якія Мікеланджэла вылепіў для Старой рызніцы капэлы Медычы. Да 1526 года яна ўсё яшчэ не была скончана, а ўжо ў 1534 годзе скульптар з'ехаў у Рым, і ў Фларэнцыю не вярнуўсяЭрпель Фриц, Микельанджело, с. 14. Аднаўленнем статуі займаўся Нікало Трыбола.

Мадонна Медычы размешчана па цэнтры сцяны, насупраць алтара. Фігуры Ларэнца і Джуліяна Медычы звернутыя да яе.

Заўвагі

а. Такая кампазіцыя завецца «Figura serpentinata»

Літаратура

Катэгорыя:Скульптуры Мікеланджэла