Дзью́ла Ба́гі (), на эсперанта звычайна падпісваўся эсперантызаванай формай імя Julio, ужываў псеўданім Jobo () — вядомы венгерскі эсперантыст, паэт і празаік на эсперанта.
Біяграфія Нарадзіўся 13 студзеня 1891 года ў Сегедзе ў тэатральнай сям’і. Бацька быў акцёрам, а маці — суфлёрам. Пасля заканчэння школы Дзьюла наследаваў бацькам, да пачатку Першай сусветнай вайны працаваў акцёрам і рэжысёрам. З эсперанта Дзьюла пазнаёміўся ў 1911 годзе.
Першая сусветная вайна спыніла яго акцёрскую кар’еру. Каля шасці гадоў ён правёў у сібірскіх лагерах для ваеннапалонных, дзе вёў актыўную эсперанта-дзейнасць, арганізуючы курсы эсперанта і міжнародную перапіску (потым ён апіша гэтыя падзеі ў некаторых сваіх творах). Пасля вяртання ў Венгрыю да самой смерці ён быў адным з вядучых дзеячаў міжнароднага эсперанта-руху — арганізоўваў курсы, займаў кіруючыя пасты ў некаторых арганізацыях, супрацоўнічаў з літаратурнымі часопісамі, быў адным з рэдактараў уплывовага эсперанта-часопіса «Літаратурны свет» ().
Памёр 18 сакавіка 1967, у Будапешце.
Эсперанта-дзейнасць Нягледзячы на сваю актыўную арганізацыйную дзейнасць, Дзьюла стаў вядомы ў першую чаргу як паэт і празаік. Яго творы характарызуюцца ідэалізмам і чалавекалюбствам; яго дэвізам было сцвярджэнне: «Любоў стварае свет, свет захоўвае чалавечнасць, чалавечнасць — вышэйшы ідэал». Акрамя гэтага, у асобных яго творах ён выступае і як тонкі сатырык, і як цікавы мысляр. Шмат у чым яго погляды адпавядалі «ўнутранай ідэі» эсперанта і знаходзілі шырокую падтрымку сярод простых эсперантыстаў.
Багі, якога ласкава называлі Татам, выразіў тыя пачуцці, якія з самага пачатку былі каштоўнымі для ўсіх эсперантыстаў… Ён пазбягаў сувязі з вядомымі палітыка-ідэалагічнымі пазіцыямі і такім чынам дапамог сярэднестатыстычнаму эсператнысту, які быў далёкі ад палітыкі, звязаць сябе з яго ідэалам чалавечага брацтва.
Дзьюла Багі быў аўтарам шматлікіх паэтычных зборнікаў, аповесцяў, раманаў, падручнікаў эсперанта, тэатральных твораў. На шматлікіх Сусветных кангрэсах эсперантыстаў ён прымаў удзел у тэатральных пастаноўках, шмат з якіх рэжысіраваў сам. Быў членам Акадэміі эсперанта.
Яго вучэбная аповесць «Зялёнае сэрца» (; назву трэба разумець як «сэрца эсперантыста» ці больш шырока як «сэрца, напоўненае гуманізмам») да нашага часу адна з найбольш папулярных падручнікаў эсперанта.
Стыль твораў Багі вылучаецца прастатой і зразумеласцю. Ён быў прыхільнікам «простага» эсперанта і актыўна палемізаваў з прыхільнікамі «багатага» эсперанта, якія ўводзілі шматлікія неалагізмы (адным з такіх апанентаў Багі быў другі выдатны венгерскі эсперантыст Кальман Калачай, з якім Багі, тым не менш актыўна супрацоўнічаў).
Менавіта з ініцыятывы Багі 15 снежня (дзень нараджэння ініцыятара эсперанта Лазара Заменгофа) адзначаецца эсперантыстамі яшчэ і як Дзень эсперантамоўнай кнігі.
Асноўныя творы
У ніжэйпрыведзеным спісе пазначаны толькі год першага выдання. Большасць твораў Багі шматразова перавыдавалі; некаторыя перакладзены на нацыянальныя мовы. «Preter la vivo» (Міма жыцця, паэтычны зборнік; 1922) «Viktimoj» (Ахвяры, раман; 1925) — раман апавядаючы аб жыцці ваеннапалонных у Сібіры, раман шмат у чым аўабіяграфічны «Pilgrimo» (Пілігрым, паэтычны зборнік; 1926) «Dancu, marionetoj» (Танчыце, марыянеткі, зборнік апавяданняў; 1927) «Migranta plumo» (Блукаючае пяро, апавяданні і вершы, пераклады; 1929) — у гэтым зборніку Д. Багі асцярожна эксперыментуе з формамі і паэтычнай мовай. «Hura» (Ура, раман; 1930) — сатырычны і часткова утапічны твор, які нярэдка прызнаецца найбольш выдатным творам Багі. Аўтар планаваў напісаць працяг пад назвай «Insulo de Espero» (Востраў надзеі), але чарнавікі былі страчаны падчас Другой сусветнай вайны. «Printempo en la aŭtuno» (Вясна восенню, раман; 1931 лірычны твор аб першым каханні) «La vagabondo kantas» (Бадзяга спявае, паэтычны зборнік, 1933) «Verdaj donkiĥotoj» (Зялёныя Донкіхоты, зборнік апавяданняў і скетчаў; 1933; слова «зялёныя» гэта канатацыя да «Унутранай ідэі» эсперанта) «Sur sanga tero» (На акрываўленай зямлі, раман; 1933) — працяг і распрацоўка рамана «Viktimoj» «La Teatra korbo» (Тэатральны кошык, невялікія замалёўкі; 1934) «La verda koro» (Зялёнае сэрца, вучэбная аповесць для пачынаючых; 1937; назву трэба разумець як «сэрца эсперантыста» ці «сэрца, напоўненае гуманізмам») — аўтабіяграфічная аповесць пра падзеі Грамадзянскай вайны на Далёкім Усходзе. Аповесць напісана спецыяльна для пачынаючых эсперантыстаў і выкарыстоўвае спачатку просты эсперанта, але граматычны і лексічны матэрыял паступова ўскладняецца ад раздзела да раздзела; вытрымала шмат перавыданняў і дагэтуль папулярная. Sonĝe sub pomarbo (У мроях пад яблыняй, лірычная трохактовая вершаваная камедыя; 1958) «Koloroj» (Колеры, апавяданні; 1960) «Aŭtuna foliaro» (Асенняя лістота, паэтычны зборнік; 1965) «Ĉielarko» (Вясёлка, казкі ў вершах, 1966) «En maskobalo» (На маскарадзе, пяць невялікіх тэатральных твораў; 1977)
Крыніцы
Спасылкі Асобныя кнігі Д. Багі Падборка асобных вершаў і апавяданняў Аповесць «La verda koro» з рускімі каментарыямі rar-архіў doc-файла Аповесць «La verda koro» з англійскімі каментарыямі Фатаграфіі Д. Багі, бібліяграфія, рэцэнзіі на яго творы (на эсперанта)
Катэгорыя:Эсперантысты Катэгорыя:Эсперантамоўныя паэты Катэгорыя:Эсперантамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Паэты Венгрыі Катэгорыя:Пісьменнікі Венгрыі