thumb|230px|Давыдзішкаўскі дагавор Давы́дзішкаўскі дагаво́р — тайнае пагадненне, падпісанае 31 мая 1380 года вялікім князем літоўскім Ягайлам і вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна Уінрыхам фон Кніпродэ. Дагавор быў накіраваны супраць Ягайлавага дзядзькі Кейстута, што ў выніку стала прычынай пачатку першай грамадзянскай вайны ў ВКЛ.
Гістарычны кантэкст Дагавор быў падпісаны неўзабаве пасля смерці вялікага князя Альгерда ў 1377 годзе. Альгерд абвясціў сваім пераемнікам сына Ягайлу, а не Кейстута, свайго брата і дарадцу. Кейстут і яго сын Вітаўт прызналі тытул Ягайлы і падтрымлівалі з ім сяброўскія адносіны, нават калі яго спадчыннае права было аспрэчана Андрэем Полацкім, старэйшым сынам АльгердаKiaupa, Zigmantas; Jūratė Kiaupienė, Albinas Kunevičius (2000) . The History of Lithuania Before 1795 (English ed.). Vilnius: Lithuanian Institute of History. pp. 124—126. ISBN 9986-810-13-2. .
Тэўтонскія рыцары працягнулі свае набегі на паганскую Літву. Узімку 1378 года была арганізавана буйная ваенная кампанія. Крыжакі дайшлі да Берасця і да ПрыпяціIvinskis, Zenonas (1988) . «Vytauto jaunystė ir jo veikimas iki 1392 m.». in Paulius Šležas. Vytautas Didysis. Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija. pp. 7-32. OCLC 25726071. . Лівонскі ордэн уварваўся ва Упіту. Чарговая кампанія пагражала сталіцы ў Вільні. Кейстут прапанаваў заключыць перамір'е і абмяняцца ваеннапалоннымі. 29 верасня 1379 года ў Троках было падпісана дзесяцігадовае перамір'е. Гэта было апошняе пагадненне, якое Ягайла і Кейстут падпісвалі супольна. Тым не менш, перамір'е з манаскім крыжацкім ордэнам ахоўвала толькі хрысціянскія землі Вялікага Княства на поўдні, тым часам як паганскія абшары ў паўночнай і заходняй Літве былі патэнцыйна падзрынутыя тэўтонскім атакамIvinskis, Zenonas (1978). Lietuvos istorija iki Vytauto Didžiojo mirties. Rome: Lietuvių katalikų mokslo akademija. pp. 271—273. LCC 79346776 . У лютым 1380 года Ягайла без узгаднення з Кейстутам заключыў пяцімесячнае перамір'е з Лівонскім ордэнам дзеля аховы сваіх спадчынных земляў у Літве і асабліва Полацку, толькі што адваяванага ў свайго канкурэнта Андрэя Полацкага.
Умовы пагаднення Каб прыхаваць падпісанне дагавор, тэўтонскія рыцары арганізавалі пяцідзённае паляванне ў маі 1380 годаJonynas, Ignas (1937). «Dovydiškės sutartis». in Vaclovas Biržiška. Lietuviškoji enciklopedija. VI. Kaunas: Spaudos Fondas. pp. 1341—1344. . Літоўскі бок быў прадстаўлены Ягайлам, яго саветнікам Ваідзілам, Вітаўтам і яго саветнікам Іванам ГальшанскімKučinskas, Antanas (1988) . Kęstutis. Vilnius: Mokslas. pp. 164—165. ISBN 5-420-623-5. . Прысутнасць Вітаўта ўскладніла перамовы бакоў, і дагэтуль невядома, ці ведаў пра іх вялікі князь. Тэўтонцы прыслалі гроскомтура Рудыгера фон Эльнера, комтура эльблонгскага Ульрыха фон Фрыке і фогта дзіршаўскага Альбрэхта фон Люхтэнберга.
Месца падпісання пагаднення невядома. Назва Давыдзішкі знойдзена толькі ў хроніках Віганда фон Марбурга як Dowidisken. У самім жа пагадненні згадваецца назва Daudiske, тым часам як нямецкамоўныя тэксты выкарыстоўваюць назвы Daudiske ці DaudiskenKrumbholz, Robert (July — September 1889). «Samaiten und der Deutsche Orden bis zum Frieden am Melnosee». Altpreussische Monatsschrift 26 (5 and 6): 478. Retrieved 2007-11-25.. Тым не менш, месца з такой назвай невядома ні ў Літве, ні ў Прусіі. Некаторыя тэорыі сцвярджаюць, што пагадненне было падпісана дзесьці паміж Коўнай і Інстэрбургам (цяпер Чарняхоўск), альбо вёска, у якой падпісваўся дагавор, мела назву Šiaudiniškė (Szaudiniszki).
Умовы Давыдзішкаўскага пагаднення, у цэлым, былі складанымі і неадназначнымі. Ягайла і Ордэн дамовіліся аб сумесным ненападзе. Паводле палажэнняў дагавора Ягайла пагаджаўся не замінаць Тэўтонскаму Ордэну ваяваць з Кейстутам і яго дзецьмі. Аднак калі аказанне Кейстуту дапамогі было б неабходным, каб зняць верагодныя падазрэнні, гэта б не з'яўлялася парушэннем пагадненняBaranauskienė, Inga (May 2005). «Kas buvo Kęstučio nužudymo organizatorius?». Naujasis židinys — aidai 5 (173): 180—186. Retrieved 2006-12-29. .
Гісторыкі адзначаюць, што Давыдзішкаўскі дагавор быў чымсьці залішнім, бо землі Ягайлы ахоўваліся дзесяцігадовым мірам, заключаным у Троках у 1379 годзе. Першаснай прычынай пагаднення з'яўляліся гарантыі нейтралітэту Тэўтонскага Ордэна ў барацьбе за ўладу паміж Ягайлам і яго братамі князем Андрэем Полацкім, Дзмітрыем Бранскім, і іхнім саюзнікам Дзмітрыем Данскім, вялікім князем маскоўскім. Ягайла, засцярогшы свой заходні фронт, аб'яднаўся з Залатой Ардой перад надыходзячай Кулікоўскай бітвай супраць Вялікага Княства Маскоўскага.
Некаторыя гісторыкі вінавацяць у стварэнні дагавор з крыжакамі Юліяну Цвярскую, маці Ягайлы, альбо яго дарадчыка ВаідзілуKoncius, Joseph B. (1964). Vytautas the Great, Grand Duke of Lithuania. Miami: Franklin Press. pp. 21-23. LCC 66089704 . Іншыя ўказваюць на розніцу ў пакаленнях: Кейстуту было 80 гадоў і ён рашуча не прымаў хрысціянства, тым часам як Ягайлу было каля 30-ці і ён шукаў шляхі мадэрнізацыі сваёй краіныJakštas, Juozas (1984). «Lithuania to World War I». in Ed. Albertas Gerutis. Lithuania: 700 Years. translated by Algirdas Budreckis (6th ed.). New York: Manyland Books. pp. 57-58. LCC 75-80057. ISBN 0-87141-028-1. .
Наступствы
У 1381 годзе, не парушаючы пагаднення, тэўтонскія рыцары ўварваліся ў землі Кейстута — Троцкае княства і Жамойць. Рушачы да Трокаў, крыжацкае войска ўпершыню выкарыстала бамбардыChristiansen, Eric (1997). The Northern Crusades. London: Penguin Books. pp. 164—165. ISBN 0-14-026653-4. ХХкуа-ут'', знішчыўшчы Наўяпіліс і паланіўшы 3 000 чалавек. Пасля гэтага тэўтонцы праінфармавалі Кейстута пра таемны дагавор з Ягайлам. Кейстут сумняваўся і вырашыў параіцца са сваім сынам Вітаўтам. Вітаўт адказаў, што такога кшталту пагадненне не падпісвалася. Пад канец 1381 года Кейстут вырашыў выступіць супраць Ягайлы. Ён аблажыў Вільню і абвясціў сябе вялікім князем. Распачалася грамадзянская вайна, якая завяршылася смерцю Кейстута ў Крэўскім замку і перамір'ем Вітаўта і Ягайлы ў 1384 годзе.
Катэгорыя:Мірныя дагаворы Сярэдневякоўя Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы XIV стагоддзя Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Тэўтонскага ордэна Катэгорыя:1380 Катэгорыя:Падзеі 31 мая