Джад Трамп (; нар. , Уітчарч, Брысталь, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Чэмпіён свету 2019. Фіналіст чэмпіянату свету 2011 года і былы лідар сусветнага рэйтынгу. Пераможца чэмпіянату Вялікабрытаніі 2011, аднаго са спаборніцтваў трайной кароны, і яшчэ сямі рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-15 снукерыстаў у гісторыі па колькасці рэйтынгавых перамог). З сезона 2011/2012 ўваходзіць у топ-16 сусветнага рэйтынгу.

Стаў прафесіяналам ў 2005 годзе ва ўзросце 16 гадоў і ў тым жа сезоне дэбютаваў на рэйтынгавым узроўні, прайшоўшы кваліфікацыю да адкрытага чэмпіянату Уэльса. У 2007 годзе дэбютаваў на чэмпіянаце свету, а ў 2008 — стаў пераможцам кваліфікацыі да Мастэрс, стаўшы ўдзельнікам самага прэстыжнага нярэйтынгавага спаборніцтва. Праз год перамог на турніры Championship League, а ў сезоне 2009/2010 увайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу. Здзейсніў прарыў у канцы сезона 2010/2011, атрымаўшы першую рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Кітая і дайшоўшы да фіналу чэмпіянату свету, пасля чаго ўвайшоў у топ-16 сусветнага рэйтынгу. У канцы 2011 года перамог на першым турніры трайной кароны, чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2011, а праз год выйграў трэці рэйтынгавы тытул, International Championship 2012, і ненадоўга стаў лідарам рэйтынгу. У пачатку сезона 2014/2015 выйграў яшчэ адно рэйтынгавае спаборніцтва — адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, а пазней у трэці раз выйшаў у фінал турніру трайной кароны на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2014. У 2016 годзе ў другі раз перамог на адкрытым чэмпіянаце Кітая і стаў пераможцам Еўрапейскага Мастэрс, а ў 2017 годзе выйграў Players Championship і абараніў тытул Еўрапейскага Мастэрс, які стаў яго восьмай рэйтынгавай перамогай.

У агульнай колькасці займаў найвышэйшы радок у сусветным рэйтынгу пяць тыдняў і з’яўляецца адным з двух снукерыстаў (разам з Дзінам Цзюньхуэем), якія займалі першы радок афіцыйнай табелі аб рангах, але ніколі не выйгравалі тытул чэмпіёна свету. Апроч сямі рэйтынгавых спаборніцтваў выйграў 4 нізкарэйтынгавыя турніры, а таксама 5 іншых прафесійных турніраў, уключаючы Сусветнае Гран-пры 2015 года і рэкордныя тры тытулы турніру Championship League. За сваю кар’еру выканаў больш за 450 соценных брэйкаў, стаўшы лідарам сезонаў 2012/2013, 2014/2015 і 2016/2017 па колькасці сэнчуры і ўваходзячы ў топ-10 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два з паловай мільёны фунтаў стэрлінгаў, уваходзячы ў топ-15 лідараў усіх часоў па колькасці прызавых. За сваю кар’еру выканаў тры максімальныя брэйкі, уваходзячы ў топ-15 гульцоў з найбольшай колькасцю максімумаў.

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 17 (8 перамог, 9 паразаў)

Легенда Чэмпіянат свету (0:1) Чэмпіянат Вялікабрытаніі (1:1) Іншыя (7:7)

№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Перамога2011 Адкрыты чэмпіянат Кітая 10:82Параза2011 Чэмпіянат свету 15:183Перамога2011 Чэмпіянат Вялікабрытаніі 10:84Параза2012 Шанхай Мастэрс 9:105Перамога2012 International Championship 10:86Параза2014 German Masters 5:97Перамога2014 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 9:58Параза2014 Чэмпіянат Вялікабрытаніі 9:109Параза2015 Шанхай Мастэрс 9:1010Перамога2016 Адкрыты чэмпіянат Кітая 10:411Перамога2016 Еўрапейскі Мастэрс 9:812Параза2016 Адкрыты чэмпіянат Англіі 6:913Параза2017 Адкрыты чэмпіянат Уэльса 8:914Параза2017 Адкрыты чэмпіянат Гібралтара 2:415Перамога2017 Players Championship 10:816Перамога2017 Еўрапейскі Мастэрс 9:717Параза2017 Шанхай Мастэрс 3:10

Нізкарэйтынгавыя турніры: 8 (4 перамогі, 4 паразы)

№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Перамога2010 Пол Хантэр Класік 4:32Перамога2011 Players Tour Championship 2011/2012 — Этап 2 4:03Параза2011 Міжнародны трафей Алекса Хігінса 1:44Перамога2011 Адкрыты чэмпіянат Антверпена 4:35Параза2012 Трафей памяці Кей Сюзан 2:46Перамога2012 Адкрыты чэмпіянат Балгарыі 4:07Параза2013 Кубак памяці Кей Сюзан 1:48Параза2014 Пол Хантэр Класік 2:4

Прафесійныя снукерныя турніры: 33 (17 перамог, 16 паразаў)

Легенда Рэйтынгавыя турніры (8:9) Нізкарэйтынгавыя турніры (4:4) Нярэйтынгавыя турніры (5:3) Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)

ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога1 Кваліфікацыя да Мастэрс, Шэфілд, Англія 6:1Перамога2 Championship League, Сток, Англія 3:2Перамога3Пол Хантэр Класік, Фюрт, Германія 4:3Перамога4Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай 10:8Параза1Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія 15:18Перамога5 Players Tour Championship 2011/2012 — Этап 2, Глостэр, Англія 4:0Параза2 Міжнародны трафей Алекса Хігінса, Кіларні, Ірландыя 1:4Перамога6Адкрыты чэмпіянат Антверпена, Антверпен, Бельгія 4:3Перамога7Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Ёрк, Англія 10:8Параза3 Championship League, Сток, Англія 1:3Параза4Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай 9:10Перамога8International Championship, Чэнду, Кітай 10:8Параза5Трафей памяці Кей Сюзан, Глостэр, Англія 2:4Перамога9Адкрыты чэмпіянат Балгарыі, Сафія, Балгарыя 4:0Параза6Прэм’ер-ліга, Вялікабрытанія 2:7Параза7Кубак памяці Кей Сюзан, Глостэр, Англія 1:4Параза8German Masters, Берлін, Германія 5:9Перамога10 Championship League, Сток, Англія 3:1Перамога11Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Бендыга, Аўстралія 9:5Параза9Пол Хантэр Класік, Фюрт, Германія 2:4Параза10 Champion of Champions, Ковентры, Англія 7:10Параза11Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Ёрк, Англія 9:10Перамога12 Сусветнае гран-пры, Ландудна, Уэльс 10:7Параза12Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай 9:10Перамога13 Championship League, Сток, Англія 3:2Перамога14 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай 10:4Перамога15 Еўрапейскі Мастэрс, Бухарэст, Румынія 9:8Параза13 Адкрыты чэмпіянат Англіі, Манчэстэр, Англія 6:9Параза14 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Кардыф, Уэльс 8:9Параза15 Адкрыты чэмпіянат Гібралтара, Гібралтар 2:4Перамога16 Players Championship, Ландудна, Уэльс 10:8Перамога17 Еўрапейскі Мастэрс, Ломел, Бельгія 9:7Параза16Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай 3:10

Спасылкі

Профіль на World Snooker Статыстыка Джада Трампа на CueTracker.net

Катэгорыя:Снукерысты Англіі Катэгорыя:Лідары сусветнага снукернага рэйтынгу Катэгорыя:Пераможцы чэмпіянату Вялікабрытаніі па снукеры Катэгорыя:Пераможцы International Championship (снукер) Катэгорыя:Пераможцы адкрытага чэмпіянату Кітая па снукеры Катэгорыя:Пераможцы адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па снукеры