Марк Джэймс Уільямс (; нар. , , Уэльс) — валійскі прафесійны гулец у снукер. Трохразовы і дзеючы чэмпіён свету і былы лідар сусветнага рэйтынгу (2000/2001, 2001/2002, 2003/2004, 2011/2012). З’яўляецца адным з дзесяці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгралі ўсе тры турніры трайной снукернай кароны — чэмпіянат Вялікабрытаніі (1999, 2002), Мастэрс (1998, 2003) і чэмпіянат свету (2000, 2003, 2018). Пераможца 21-го рэйтынгавага турніру (пятае месца ў гісторыі пасля Стывена Хендры, Роні О’Салівана, Джона Хігінса і Стыва Дэвіса). З сезона 1996/1997 нязменна ўваходзіць у топ-32, а з сезона 1996/1997 да сезона 2007/2008, з сезона 2009/2010 да ліпеня 2013 года, а таксама са студзеня 2015 года да лютага 2017 года — у топ-16 сусветнага рэйтынгу.
Стаў прафесіяналам у 1992 годзе ва ўзросце 17 гадоў, а ў 1996 годзе атрымаў дзве рэйтынгавыя перамогі і ўвайшоў у топ-16 рэйтынгу. У 1998 годзе перамог на Мастэрс, здабыўшы першы тытул Трайной кароны, а ў 1999 годзе выйшаў у фінал чэмпіянату свету, дзе саступіў Стывену Хендры (11:18) і здабыў перамогу на чэмпіянаце Вялікабрытаніі. У 2000 годзе здабыў першую перамогу на чэмпіянаце свету, перамогшы ў фінале свайго суайчынніка Мэцью Стывенса (18:16), пасля чаго стаў лідарам сусветнага рэйтынгу на два сезоны. У сезоне 2002/2003 стаў трэцім снукерыстам у гісторыі (пасля Стыва Дэвіса і Стывена Хендры), які выйграў усе турніры Трайной кароны за адзін сезон. Пасля другой перамогі на чэмпіянаце свету ў 2003 годзе, у фінале якога быў пераможаны Кен Доэрці (18:16), зноў падняўся на першы радок у рэйтынгу і выйграў свой 15-ы рэйтынгавы тытул на кубку LG (былы Гран-пры) і трэці тытул гэтага турніру (другое месца ў гісторыі турніру разам са Стывам Дэвісам і Нілам Робертсанам пасля Стывена Хендры і Джона Хігінса, якія выйгралі па 4 тытулы). За гэты перыяд выйграў рэкордныя тры тытулы Тайланд Мастэрс (Джэймс Уатана таксама выйграў тры тытулы турніру ў Тайландзе, але адзін з іх быў нярэйтынгавым)
Пасля перыяду дамінавання ў снукеры пачаў губляць форму і ў сезоне 2005/2006 упершыню з 1997 года апусціўся ніжэй за пятае месца ў рэйтынгу, заняўшы дзявятую пазіцыю. За пяць сезонаў з 2004 да 2009 года выйграў толькі адзін рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2006 года, а ў сезоне 2008/2009 упершыню за 12 гадоў вылецеў з топ-16. У 2010 годзе выйграў трэці тытул адкрытага чэмпіянату Кітая, здабыўшы першую перамогу рэйтынгавага ўзроўню за 4 гады і стаўшы рэкардсменам турніру па колькасці перамог, і дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў 2011 годзе выйграў свой 18-ы рэйтынгавы тытул на German Masters і ў пяты раз дайшоў да паўфінальнай стадыі чэмпіянату свету, дзякуючы чаму пасля перапынку ў 7 гадоў зноў падняўся на першае месца ў сусветным рэйтынгу, на якім пратрымаўся чатыры месяцы. Пасля гэтай перамогі яшчэ чатыры разы даходзіў да фіналаў рэйтынгавых турніраў, але не здабываў перамог, тройчы саступіўшы ў вырашальных фрэймах і толькі ў сезоне 2017/2018 здабыў 19-ы і 20-ы рэйтынгавыя тытулы на адкрытым чэмпіянаце Паўночнай Ірландыі і German Masters, а таксама ў трэці раз перамог на чэмпіянаце свету ва ўзросце 43 гадоў, упершыню за 15 гадоў парйшоўшы ў фінал найбуйнейшага спаборніцтва і стаўшы самым узроставым чэмпіёнам свету з 1978 года.
У агульнай колькасці займаў найвышэйшы радок у сусветным рэйтынгу больш за тры гады і чатыры месяцы. Апроч 21-го рэйтынгавага тытулу выйграў 2 нізкарэйтынгавыя турніры і 5 прафесійных нярэйтынгавых спаборніцтваў. Нягледзячы на падзенне ў рэйтынгу і страту стабільнасці пасля 2011 года, працягваў падтрымліваць моцны ўзровень гульні, выйграўшы чэмпіянат свету сярод ветэранаў у 2015 годзе і чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі ў 2017 годзе. Чатыры разы прадстаўляў зборную Уэльса на кубках свету (1996, 2011, 2015 і 2017) і тройчы на кубках Нацый (1999, 2000 і 2001), здабыўшы перамогу ў 1999 годзе (разам з Дарэнам Морганам, Мэцью Стывенсам і Дамінікам Дэйлам) і дайшоўшы да фіналу ў 2000 годзе (у тым жа складзе). За сваю кар’еру зрабіў больш за 400 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-10 снукерыстаў у гісторыі па колькасці соценных серый, а таксама зарабіў больш за 5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, займаючы чацвёртае месца ў гісторыі па гэтым паказчыку (пасля Роні О’Салівана, Стывена Хендры і Джона Хігінса). Двойчы ў кар’еры выконваў максімальныя брэйкі — 147 ачкоў. Атрымаў мянушку «Валійская машына па забіванні шароў» () за сваё выбітнае майстэрства пры гульні адзіночных шароў.
Фіналы турніраў
Рэйтынгавыя турніры: 33 (21 перамога, 12 паразаў)
Легенда Чэмпіянат свету (3:1) Чэмпіянат Вялікабрытаніі (2:2) Іншыя (16:9)
№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Перамога 1996 Адкрыты чэмпіянат Уэльса 9:32Перамога 1996 Гран-пры 9:53Перамога 1997 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 9:24Перамога 1998 Адкрыты чэмпіянат Ірландыі 9:45Перамога 1999 Адкрыты чэмпіянат Уэльса 9:86Перамога 1999 Тайланд Мастэрс 9:77Параза 1999 Чэмпіянат свету 11:188Параза 1999 Гран-пры 8:99Перамога 1999 Чэмпіянат Вялікабрытаніі 10:810Параза 2000 Гран-пры Мальты 3:911Перамога 2000 Тайланд Мастэрс 9:512Параза 2000 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі 1:913Перамога 2000 Чэмпіянат свету 18:1614Перамога 2000 Гран-пры 9:515Параза 2000 Чэмпіянат Вялікабрытаніі 4:1016Параза 2000 Адкрыты чэмпіянат Кітая 3:917Перамога 2002 Адкрыты чэмпіянат Кітая 9:818Перамога 2002 Тайланд Мастэрс 9:419Перамога 2002 Чэмпіянат Вялікабрытаніі 10:920Параза 2003 Адкрыты чэмпіянат Уэльса 5:921Перамога 2003 Чэмпіянат свету 18:1622Перамога 2003 Кубак LG 9:523Перамога 2006 Адкрыты чэмпіянат Кітая 9:824Перамога 2010 Адкрыты чэмпіянат Кітая 10:625Параза 2010 Чэмпіянат Вялікабрытаніі 9:1026Перамога 2011 German Masters 9:727Параза 2011 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 8:928Параза 2011 Шанхай Мастэрс 9:1029Параза 2015 Players Championship 3:430Параза 2017 Адкрыты чэмпіянат Кітая 8:1031Перамога 2017 Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі 9:832Перамога 2018 German Masters 9:133Перамога 2018 Чэмпіянат свету 18:16
Нізкарэйтынгавыя турніры: 3 (2 перамогі, 1 параза)
№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Перамога 2010 4:02Перамога 2013 Адкрыты чэмпіянат Ротэрдама 4:33Параза 2015 Адкрыты чэмпіянат Гдыні 0:4
Мастэрс: 3 (2 перамогі; 1 параза)
№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Перамога1998 Мастэрс 10:92Параза2002 Мастэрс 9:103Перамога2003 Мастэрс 10:4
Прафесійныя снукерныя турніры: 51 (28 перамог, 23 паразы)
Легенда Рэйтынгавыя турніры (21:12) Нізкарэйтынгавыя турніры (2:1) Нярэйтынгавыя турніры (5:10) Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)
ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога1 Benson & Hedges Championship, Эдынбург, Шатландыя 9:5Параза11995 WPBSA Minor Tour 1994/1995 — Этап 6 5:6Перамога2 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Ньюпарт, Уэльс 9:3Перамога3 Гран-пры, Борнмут, Англія 9:5Перамога4 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі, Плімут, Англія 9:2Перамога5 Мастэрс, Лондан, Англія 10:9Перамога6 Pontins Professional, Прэстацін, Уэльс 9:6Параза2 German Masters, Бінген, Германія 4:6Перамога7 Адкрыты чэмпіянат Ірландыі, Тэла, Ірландыя 9:4Перамога8 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Кардыф, Уэльс 9:8Перамога9 Тайланд Мастэрс, Бангкок, Тайланд 9:7Параза3 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія 11:18Параза4 Кубак чэмпіёнаў, Кройдан, Англія 5:7Параза5 Гран-пры, Прэстан, Англія 8:9Перамога10 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Борнмут, Англія 10:8Параза6 Гран-пры Мальты, Валета, Мальта 3:9Перамога11 Тайланд Мастэрс, Бангкок, Тайланд 9:5Параза7 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Абердын, Шатландыя 1:9Перамога12 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія 18:16Параза8 Прэм’ер-ліга, Вялікабрытанія 5:9Параза9 Кубак чэмпіёнаў, Брайтан, Англія 5:7Перамога13 Гран-пры, Тэлфард, Англія 9:5Параза10 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Борнмут, Англія 4:10Параза11 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Шэньжэнь, Кітай 3:9Параза12 Гран-пры Мальты, Валета, Мальта 1:7Параза13 Кубак чэмпіёнаў, Брайтан, Англія 4:7Параза14 Мастэрс, Лондан, Англія 9:10Перамога14 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Шанхай, Кітай 9:8Перамога15 Тайланд Мастэрс, Бангкок, Тайланд 9:4Перамога16 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Ёрк, Англія 10:9Параза15 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Кардыф, Уэльс 5:9Перамога17 Мастэрс, Лондан, Англія 10:4Перамога18 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія 18:16Параза16 Прэм’ер-ліга, Вялікабрытанія 5:9Перамога19 Кубак LG, Прэстан, Англія 9:5Параза17 Прэм’ер-ліга, Вялікабрытанія 0:6Перамога20 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай 9:8Перамога21 Пот Блэк, Лондан, Англія 1:0Перамога22 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай 10:6Перамога23 Players Tour Championship 2010/2011 — Этап 1, Шэфілд, Англія 4:0Параза18 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Тэлфард, Англія 9:10Перамога24 German Masters, Берлін, Германія 9:7Параза19 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Бендыга, Аўстралія 8:9Параза20 Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай 9:10Перамога25 Адкрыты чэмпіянат Ротэрдама, Ротэрдам, Нідэрланды 4:3Параза21 Адкрыты чэмпіянат Гдыні, Гдыня, Польшча 0:4Параза22 Players Championship, Бангкок, Тайланд 3:4Параза23 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай 8:10Перамога26 Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі, Белфаст, Паўночная Ірландыя 9:8Перамога27 German Masters, Берлін, Германія 9:1Перамога28 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія 18:16
Турніры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі: 2 (1 перамога, 1 параза)
ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПараза1 Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Кіларні, Ірландыя 3:6Перамога1 Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд 8:2
Прафесійна-аматарскія і запрашальныя снукерныя турніры: 4 (3 перамогі, 1 параза)
ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога1 1995 Pontin’s Spring Open, Прэстацін, Уэльс 7:4Перамога2 Чэлендж Фінляндыі, Турку, Фінляндыя 6:1Перамога3 Адкрыты чэмпіянат Аўстрыі, Вельс, Аўстрыя 6:5Параза1 General Cup, Ганконг 3:7
Турніры сярод ветэранаў: 1 (1 перамога)
ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога1 Чэмпіянат свету сярод ветэранаў, Блэкпул, Англія 2:1
Крыніцы
Спасылкі
Профіль на World Snooker Статыстыка Марка Уільямса на CueTracker.net
Катэгорыя:Снукерысты Уэльса Катэгорыя:Чэмпіёны свету па снукеры Катэгорыя:Лідары сусветнага снукернага рэйтынгу Катэгорыя:Пераможцы чэмпіянату Вялікабрытаніі па снукеры Катэгорыя:Пераможцы Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Пераможцы World Open (снукер) Катэгорыя:Пераможцы адкрытага чэмпіянату Уэльса па снукеры Катэгорыя:Пераможцы адкрытага чэмпіянату Кітая па снукеры Катэгорыя:Пераможцы German Masters (снукер)