Андрэй Леанідавіч Моўчан () — беларускі дыпламат.

Біяграфія Нарадзіўся 25 красавіка 1972 года ў Мінску.

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, факультэт міжнародных эканамічных адносін (1994), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, факультэт знешняй палітыкі і дыпламатыі (2004).

У 2008 годзе быў прызначаны намеснікам начальніка ўпраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

8 снежня 2011 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай РэспубліцыУказ Президента Республики Беларусь от 8 ноября 2011 г. № 509 «О назначении А. Л. Молчана» (1/13059) . 28 верасня 2012 года стаў дадаткова прызначаным паслом у Рэспубліцы Ангола, Рэспубліцы Мазамбік і Рэспубліцы Намібія па сумяшчальніцтвеУказ Президента Республики Беларусь от 28 сентября 2012 г. № 438 «О назначении А. Л. Молчана» . 28 лютага 2013 года стаў таксама паслом у Рэспубліцы ЗімбабвэУказ Президента Республики Беларусь от 28 февраля 2013 г. № 106 «О назначении А. Л. Молчана» . Займаў гэтыя пасады да 8 снежня 2017 года.

З 2018 па 2020 год працаваў дырэктарам Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

З 2020 па 2025 год — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла. З 2021 па 2025 год — пасол у Балівіі па сумяшчальніцтве.

Крыніцы

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Венесуэле Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі