thumb|«Кніга бязглуздзіцы» Эдварда Ліра, 1875 Лімерык — пяцірадковік трохстопнага анапеста з рыфмоўкай ААББА; трэці і чацвёрты радкі, як правіла, маюць па дзве стапы анапеста. У першым радку абавязкова рыфмуецца населены пункт: горад, мястэчка, з'яўляецца іх жыхар — загадкавы, дзіўнаваты, недарэчны. Лімерык — караценькая гісторыя абсурдысцкага зместу пра яго нейкую прыгоду. Узнік лімерык у Ірландыі, атрымаў назву ад аднайменнага горада. Шырока вядомы стаў у XIX ст. дзякуючы творчасць Эдварда Ліра, яго «Кніга нонсэнсу» стала класікай жанру. Звычайна лімерыкі пішуцца з выкарыстаннем каламбураў, неалагізмаў, паэтыкі прымітывізму. Першыя беларускія лімерыкі надрукаваў А. Хадановіч (некалькі цыклаў лімерыкаў пад агульнай назвай «Землякі, альбо Беларускія лімерыкі», 2000—2001).http://knihi.com/Andrej_Chadanovic/Ziemlaki,_albo_Bielaruskija_limeryki.html

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Паэтычныя жанры Катэгорыя:Гумар Катэгорыя:Літаратура Ірландыі