Жаночая рыфма — разнавіднасць рыфмы, пры якой націск падае на перадапошні склад зрыфмаваных словаў. Гэтая рыфма надзвычай частая ў беларускай народнай паэзіі. У выніку ўплыву на беларускую вершатворчасць народнай паэзіі, а таксама польскай паэзіі і польскай мовы з яе пастаянным націскам на перадапошнім складзе жаночая рыфма стала ледзь не выключным відам рыфмы ў беларускім сілабічным вершы: А хто бяды не зна́е, Хай у мяне спыта́е. Я з бядою начава́ла, Дык я бяду распазна́ла.

Жаночая рыфма шырока распаўсюджаная ў сучаснай беларускай паэзіі. Гэтай рыфмай напісаная амаль уся паэма Я. Коласа «Новая зямля».

Гл. таксама Мужчынская рыфма

Літаратура

Катэгорыя:Рыфма і фоніка Катэгорыя:Метрыка