Раўке́та, Раўкота () — рака ў Ігналінскім раёне Літвы і Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дзісна.
Даўжыня ракі 16 км, з іх 9 км у Браслаўскім раёнеОбщая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Плошча вадазбору 87 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Бярэ пачатак у возеры РаўкетаInformacija apie Ignalinos kraštą — Ežerai на тэрыторыі Літвы. Упадае ў Дзісну за 600 м на паўднёвы захад ад вёскі Германоўшчына (Браслаўскі раён). Рэчышча Раўкеты ў ніжнім цячэнні каналізаванае. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў і ручаёў.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Літвы Катэгорыя:Рэкі Браслаўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Дзісны