Ю́дзіт По́лгар (; ) — венгерская шахматыстка, гросмайстр (1991).
Біяграфія Юдзіт Полгар нарадзілася ў яўрэйскай сям’і ў Будапешце. Усе трое дзяцей у сям’і — сёстры Жужа, Сафія і Юдзіт — атрымалі хатнюю адукацыю. Адукацыяй дзяцей займалася іх маці Клара Полгар (народжаная Альтберг нар. 1946) — настаўніца з вёскі Вілок (цяпер Закарпацкая вобласць Украіны), якая скончыла ўніверсітэт ва Ужгарадзеінтрэв’ю са С’юзан ПолгарЯкія геніяльныя ў нас будуць дзеці Юдзіт з дзяцінства была дзвюхмоўнай. Акрамя венгерскай мовы, яна размаўляла з бацькамі і сёстрамі на эсперанта.
Бацькі пазнаёміліся па перапісцы і сустрэліся ў 1965 годзе ў Будапешце, дзе Клара Альтбергер гасцявала ў дзядзі. Пачынаючы з ранняга дзяцінства дзяцей навучаў шахматам бацька — псіхолаг і педагог Ласла Полгар. Старэйшыя сёстры таксама сталі моцнымі шахматысткамі, Жужа Полгар — міжнародны майстар у ЗША, а Сафія Полгар (Касашвілі) Міжнародны майстр у Ізраіле. Але найбольшых поспехаў дасягнула малодшая сястра — Юдзіт Полгар.
Званне гросмайстра Полгар атрымала ва ўзросце 15 гадоў, чатырох месяцаў і 28 дзёнCshessBase.com — chess News — Chess prodigies and mini-grandmasters . Юдзіт Полгар стала самым юным гросмайстрам, пераўзышоўшы дасягненне Роберта Фішэра на адзін месяцКС-конференция с Юдит Полгар | CrestbookChessBase.com — Chess News — Chess prodigies and mini-grandmasters .
З самага пачатку сваёй шахматнай кар’еры Юдзіт Полгар, у адрозненні ад сваіх старэйшых сясцёр, гуляла амаль выключна ў мужчынскіх турнірах. У гэтым яна стала паслядоўніцай Веры Менчык. Але да Юдзіт Полгар нікому з жанчын не ўдавалася дасягнуць такога прагрэсу ў гульні супраць мужчын. З пачатку 1990-х гадоў яна на роўных змагаецца з вядучымі гросмайстрамі свету.
Юдзіт Полгар — чэмпіён Венгрыі 1991 года, перамагал на турнірах у Гасцінгсе (1992), у Мадрыдзе (1994), на Хааговен турніры (1998, 2001, і 2003) і Джакарце. Падчас турніра ў Вэйк-ан-Зэе 2003 года Юдзіт Полгар заняла другое месца (8 з 13 балаў), прапусціўшы наперад толькі Вішванатана Ананда.
Юдзіт Полгар выйгравала ў хуткія шахматы ў Анатоля Карпава ў 1993 годзе і Гары Каспарава ў 2002 годзе.
Гросмайстр Аляксей Шыраў, які шмат разоў гуляў з Юдзіт Полгар, сказаў аб ёй: «Яна — забойца, і адчувае мат ужо за дваццаць хадоў».
На красавік 2011 года Юдзіт Полгар мела 51-е месца ў рэйтынгу ФІДЭBiography | Judit Polgár .
У чэрвені і кастрычніку 2005 года мела свой максімальны рэйтынг 2735, абодва разы займаючы восьмае месца ў свеце сярод мужчынаўЧто гласит закон джунглей?Рейтинг-лист ФИДЕ на 01.10.2005. Гэта найвышэйшы шахматны рэйтынг сярод жанчын, а Юдзіт Полгар стала адзінай шахматысткай, якая дасягнула суперграсмайстарскага рэйтынгаWomen’s Chess Ratings — 2700chess.com.
Сям’я Сёстры: Сафія Полгар, Сьюзан Полгар.
Юдзіт замужам, у яе двое дзяцей.
Кнігі How I Beat Fischer’s rekord, 2012, 384 c. — ISBN 978-1-907982-19-4
Крыніцы
Спасылкі Старонка Юдзіт Полгар
Інтэрв’ю з Юдзіт Полгар
Катэгорыя:Шахматысткі Венгрыі Катэгорыя:Шахматныя гросмайстры Катэгорыя:Шахматныя гросмайстры сярод жанчын Катэгорыя:Удзельнікі шахматных алімпіяд Катэгорыя:Эсперантысты Катэгорыя:Чэмпіёны Венгрыі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Будапешта Катэгорыя:Спартсмены паводле алфавіта