Deep Blue (літаральна цёмна-сіні) — шахматны суперкамп’ютар, распрацаваны IBM, які 11 мая 1997 года перамог чэмпіёна свету Гары Каспарава ў 6-партыйным матчы (дзве перамогі супраць адной паразы, тры нічыі). Каспараў абвінаваціў IBM у махлярстве і патрабаваў перагуляць матч, але IBM адмовіла Каспараву і дэмантавала суперкамп’ютар. У першым матчы, які прайшоў у 1996 годзе, Каспараў перамог папярэднюю версію Deep Blue.

Распрацоўка Праект шахматнага суперкамп’ютара быў пачаты пад назвай ChipTest ва Універсітэце Карнегі — Мелан, спадкаемцам якога стаў камп’ютар Deep Thought. Пасля атрымання ступені ва ўніверсітэце стваральнік ChipTest і ўдзельнікі праекту Deep Thought Томас Анантараман і Мюрэй Кэмпбел перайшлі ў IBM Research, каб працягнуць працу над стварэннем шахматнага кампутура, які б мог перамагчы чэмпіёна свету. Сю і Кэмпбел далучыліся да IBM восенню 1989 года, Анантараман далучыўся пазней. Пазней ён канчаткова пакінуў працоўную групу, яго месца для распрацоўкі праграмнага складніка заняў Артур Джозеф Хоўн (.

Пасля матчу Каспарава з Deep Thought у 1989 годзе IBM зладзіла конкурс на найлешую назву новага камп’ютара — камп’ютар быў названы Deep Blue, што ёсць спасылкай на мянушку IBM — Big Blue. Пасля сканчэння працы над паменшанай версіяй Deep Blue, Deep Blue Jr. (Deep Blue малодшы), з якой згуляў гросмайстар Джоэл Бенджамін, Сю і Кэмпбел вырашылі наняць апошняга для распрацоўкі дэбютнай кнігі для суперкамп’ютара.

У 1995 годзе прататып Deep Blue (названы Deep Thought II з маркетынгавых прычын) браў удзел у 8-м чэмпіянаце свету па камп’ютарных шахматах. Deep Blue згуляў з праграмай Wchess, прызначанай для персанальных камп’ютараў, унічыю. У 5-м раўндзе Deep Blue, гуляючы белымі, прайграў камп’ютарнай праграме Fritz 3 у 39 хадоў, пры гэтым Fritz працаваў на звычайным камп’ютары з працэсарам Intel Pentium 90 МГц. У выніку прататып Deep Blue атрымаў другое месца разам з праграмай Junior (Junior таксама быў праграмай для персанальных камп’ютараў).

Гл. таксама Deep Blue супраць Гары Каспарава Штучны інтэлект

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Матч Каспараў — Deep Blue на сайце IBM  — запісы партый, стэнаграмы каментарыяў, log-выявы Deep Blue Фрэдэрык Фрыдэль на матчы Каспараў — Deep Blue  — рэпартаж камп’ютарнага кансультанта Каспарава Стэнаграма каментарыяў і прэс-канферэнцыі  — стэнаграма прэс-канферэнцыі якая адбылася па заканчэнні заключнай партыі матчу 1997 года Старонка Deep Blue у энцыклапедыі камп’ютарных шахмат

Катэгорыя:Шахматныя праграмы Катэгорыя:Гульнявы штучны інтэлект