Раман Данілавіч (каля 1230(?) — 1258Михайло Грушевський. ХРОНОЛОГІЯ ПОДІЙ ГАЛИЦЬКО-ВОЛИНСЬКОГО ЛІТОПИСУ або 1260Все монархи мира. Россия. 600 кратких жизнеописаний. Константин Рыжов. Москва, 1999 г.) — князь луцкі (да 1254), князь новагародскі (1254—1258). Чацвёрты сын галіцка-валынскага караля Данілы Раманавіча.

Біяграфія У 1252 годзе па дагаворы з венгерскім каралём Белам IV Даніла ажаніў свайго сына, луцкага князя Рамана, з пляменніцай аўстрыйскага герцага Фрыдрыха Бабенберга, дачкой яго брата Генрыха, Гертрудай (пам. 1299). Гертруда была спадчынніцай аўстрыйскага прастола, што дало права Раману выказаць прэтэнзіі на Аўстрыю і Штырыю.

Чэшскі каралевіч Отакар, які яшчэ ў канцы 1251 года ўступіў з войскам у Аўстрыю, прымусіў аўстрыйскіх баронаў абраць яго герцагам. Отакар лічыў, што мае некаторыя дынастычныя правы на аўстрыйскі прастол, паколькі Гертруда была першы раз у шлюбе з яго братам Уладзіславам, які памер у 1247 годзе. У лютым 1252 года Отакар афіцыйна замацаваў сваё становішча ў Аўстрыі, ажаніўшыся з пажылой ужо Маргарытай Бабенберг, старэйшай сярод сясцёр памерлага герцага, якая была да таго ж яшчэ і ўдавой германскага караля Генрыха VII Гогенштаўфена.

Неўзабаве Раман быў абложаны большымі сіламі чэшскага караля Отакара ў размешчаным непадалёк ад Вены замку Гімберг. Пераканаўшыся, што справа Рамана прайграна, венгерскі кароль Бела IV сам пачаў прэтэндаваць на тыя аўстрыйскія землі, што яшчэ заставаліся пад уладай Гертруды. У канцы 1253 года Раману прыйшлося спешна бегчы з Аўстрыі.

У 1254 годзе Раман атрымаў ад літоўскіх князёў Міндоўга і Войшалка Новагародак, а таксама Слонім і іншыя гарады ў Панямонні.

Пасля яцвяжскага паходу (1254—1255) і сутыкнення пад Луцкам у 1255 годзе, напярэдадні сумеснага татарска-галіцкага паходу на Літву (1258), Войшалк і Таўцівіл здзейснілі змову і захапілі ў закладнікі Рамана Данілавіча, а затым забілі.

Зноскі

Літаратура

Галицко-Волынская летопись. Под ред. Н. Ф. Котляра — СПб: «Алетейя», 2005. — 424 с. Котляр Н. Ф. Даниил, князь Галицкий — СПб: «Алетейя»; Киев: «Птах», 2008. — 320 с. Домбровский Д. По поводу происхождения Глеба, тестя Романа Даниловича // Актуальные проблемы источниковедения : материалы V Междунар. науч.-практ. конф., Витебск, 25-27 апр. 2019 г. / Витеб. гос. ун-т; редкол.: А. Н. Дулов, М. Ф. Румянцева (отв. ред.) [и др.]. — Витебск, 2019. — С. 142—146.

Катэгорыя:Рурыкавічы Катэгорыя:Князі луцкія Катэгорыя:Князі новагародскія Катэгорыя:Князі слонімскія