Каломба — амерыканскі тэлесерыял, які здымаўся ў перыяды з 1968 па 1978 гады, а таксама ў 1989—2003 гады. Галоўную ролю лейтэнанта Каломба, дэтэктыва аддзелу лос-анджэлескай паліцыі, згуляў Пітэр ФалькCollins, Glenn (November 28, 1990). «New York Times». The New York TimesHochswender, Woody (December 15, 1991). «New York Times». The New York Times. Аўтарам сцэнарыя з'яўляюцца Уільям Лінк і Рычард Левінсан. Сюжэт серыяла часцяком мае перавернуты фармат дэтэктыва, гэта значыць амаль кожны эпізод пачынаецца са здзяйснення злачынства і паказу злачынцаў. Потым сюжэт у асноўным круціцца вакол таго, як злачынец, асоба якая ўжо вядомая гледачам, нарэшце, будзе выкрыты і арыштаваны.
Галоўным персанажам з'яўляецца прыязны, шматслоўны, растрапаны, але вельмі пільны паліцэйскі-вышукнік італьянскага паходжання ў старым балоневым плашчы і цыгарай у зубах, які кантактуе з забойцамі, амаль адразу здагадваецца на асобу забойцы, але збірае доказы перш чым іх выкрыць. Першапачаткова забойцы мірна ставяцца да лейтэнанта, прыдумваючы адказы на яго пытанні, але з цягам часу Каломба ўсё больш раздражняе іх сваімі пытаннямі. Нягледзячы на яго несамавіты выгляд і ўяўную разгубленасць, Каломба пранікліва вырашае ўсе справы і забяспечвае ўсе дадзеныя, неабходныя для прад'яўлення абвінавачвання. яго ўвага на дэталі і нястомны вылучаны падыход, хоць відавочны для гледача, часцяком становіцца ясным для забойцы толькі ў канцы сюжэтнай лініі.
Серыі ўсіх фільмаў, як правіла, маюць даўжыню ад 73 да 100 хвілін. Тэлесерыял трансляваўся больш чым на 80 тэлеканалах, якія ахопліваюць 44 краіны. У 1997 годзе эпізод «Забойства па кнізе» заняў 16 месца з 100 найвялікшых эпізодаў усіх часоў паводле версіі часопісу TV Guide100 Greatest Episodes of All Time. TV Guide. 1997.. У 1999 годзе гэты жа часопіс змясціў лейтэнанта Каломба на 7 радок свайго спісу 50 найвялікшых тэлевізійных персанажаў усіх часоўTV Guide Guide to TV. Barnes and Noble. 2004. p. 651. ISBN 0-7607-5634-1.. У 2013 годзе Гільдыя пісьменнікаў ЗША ўключыла серыял у свой спіс лепшых серыялаў, паставіўшы яго на 57 радок101 Best Written TV Series . WGA.org.
Спасылкі
Сайт Пітэра Фалька Каломба ў энцыклапедыі тэлевізіі
Катэгорыя:Тэлесерыялы 1968 года Катэгорыя:Крымінальныя тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Фільмы пра паліцэйскіх Катэгорыя:Фільмы пра Лос-Анджэлес