Мастэрс 2005 (, таксама вядомы як Rileys Club Masters 2006 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 14 па 20 лютага 2005 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 31-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў гэтым годзе стаў "Rileys Club". Прызавы фонд турніру склаў £400,000 (на £50,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £125,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца.

У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з уладальнікамі уайлдкард. Упершыню з сезона 1989/1990 папярэдні кваліфікацыйны турнір не праводзіўся.

Стыў Дэвіс у першым крузе абыграў леташняга пераможцу Пола Хантэра - 6:5. У матчы 1/8 фіналу супраць Кена Доэрці кітайскі снукерыст Дзін Дзюньхуэй зрабіў вышэйшы брэйк турніру - 141 ачко. Роні О’Саліван стаў двухразовым чэмпіёнам, адолеўшы ў фінальным матчы шатландца Джона Хігінса - 10:3. У 1995 годзе, калі О'Саліван выйграў першы тытул Мастэрс, у фінале таксама быў пераможаны Джон Хігінс. Акрамя фіналу 1988 года, калі Стыў Дэвіс перайграў Майка Халета з лікам 9:0, у фінальных матчах гэтага турніру не было перамог з такім буйным лікам, як у 2005 годзе.

Уайлдкард раўнд

У папярэднім раўндзе згулялі 15-ы і 16-ы нумары рэйтынгу і ўладальнікі ўайлд-кард: Дзін Дзюньхуэй і Стывен Магуайр, якія атрымалі спецыяльныя запрашэнні ад арганізатараў турніру.

Матч Лік УК1 Марка Фу (15) 4-6 Дзін Дзюньхуэй УК2 Грэм Дот (16) 6-4 Стывен Магуайр

Асноўная сетка

Катэгорыя:Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Люты 2005 года