Дэвід Грэй (; нар. , , Вялікі Лондан, Англія) — англійскі былы прафесійны гулец у снукер. Пераможца адкрытага чэмпіянату Шатландыі 2003 года і фіналіст чэмпіянату Вялікабрытаніі 2004 года. Былы 12-ы нумар сусветнага рэйтынгу (2003/2004), з 2001 да 2007 года ўваходзіў у топ-32, а з 2003 да 2005 — у топ-16. Аўтар двух максімальных брэйкаў.

Пачаў прафесійную кар’еру ў 1996 годзе ва ўзросце 17 гадоў пасля таго, як стаў самым маладым чэмпіёнам Англіі сярод аматараў, і ў першым жа сезоне дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату Вялікабрытаніі і дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Германіі. У 1998 годзе патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, увайшоў у топ-64 сусветнага рэйтынгу, а таксама перамог на турніры Benson and Hedges Championship, што дазволіла яму ўпершыню прыняць удзел на найбуйнейшым запрашальным снукерным турніры — Мастэрс. У 2000 годзе дайшоў да стадыі 1/8 фіналу сусветнага першынства, а ў сезоне 2001/2002 патрапіў у топ-32 рэйтынгу і ўпершыню дайшоў да фіналу рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі, дзе саступіў Стывену Лі (2:9). Праз год атрымаў сваю адзіную рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі, перамогшы ў фінале Марка Сэлбі (9:7), а ў сезоне 2003/2004 увайшоў у топ-16 снукерыстаў свету і дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі сусветнага першынства, дзе саступіў Грэму Доту (7:13), што стала яго найлепшым вынікам на найбуйнейшым снукерным спаборніцтве. У канцы 2004 года дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, дзе быў разгромлены Стывенам Магуайрам (1:10), а ў 2006 годзе ў апошні раз гуляў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету, дзе дайшоў да 1/8 фіналу. Скончыў сезон 2009/2010 на 79-й пазіцыі і быў вымушаны пакінуць мэйн-тур, пасля чаго на працягу некалькіх наступных сезонаў гуляў у турнірах серыі PTC і намагаўся вярнуць сабе прафесійны статус праз Q School, але беспаспяхова. У агульнай колькасці тройчы гуляў на турніры Мастэрс, але не праходзіў далей за 1/8 фіналу.

За сваю прафесійную кар’еру аформіў больш за 80 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-70 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 600 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-60 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 3 (1 перамога, 2 паразы)

Легенда Чэмпіянат свету (0:0) Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:1) Іншыя (1:2)

№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Параза2002 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі 2:92Перамога2003 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі 9:73Параза2004 Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1:10

Прафесійныя снукерныя турніры: 4 (2 перамогі, 2 паразы)

Легенда Рэйтынгавыя турніры (1:2) Нізкарэйтынгавыя турніры (0:0) Нярэйтынгавыя турніры (1:0) Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)

ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога1Benson and Hedges Championship, Мэлвэрн, Англія 9:6Параза1Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Абердын, Шатландыя 2:9Перамога2Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Эдынбург, Шатландыя 9:7Параза2 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Ёрк, Англія 1:10

Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: 1 (1 перамога)

ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога11996/1997 Merseyside Professional Championship, Ліверпул, Англія 5:2

Спасылкі

Статыстыка Дэвіда Грэя на CueTracker.net

Катэгорыя:Снукерысты Англіі Катэгорыя:Пераможцы адкрытага чэмпіянату Шатландыі па снукеры