Электраадмоўнасць – мера здольнасці атама, звязанага хімічнай сувяззю з іншым атамам, прыцягваць да сябе валентныя электроны. Э. літыю бяруць за 1 і параўноўваюць з ёю Э. іншых элементаў, атрымліваючы велічыні адноснай Э.

Неметалы характарызуюцца высокімі значэннямі Э., металы – нізкімі. Найбольшая Э. – у фтора (4,1) і кісларода (3,5), найменшая – у францыю (0,81) і цэзію 0,86). Чым больш адрозніваецца між сабою Э. двух злучаных атамаў, тым большая палярнасць хімічнай сувязі паміж імі. У перыядзе Э. узрастае з павелічэннем нумара элемента, у падгрупе – змяншаецца. Значэнні электраадмоўнасці Група I A II A III B IV B V B VI B VII B VIII B VIII B VIII B I B II B III A IV A V A VI A VII A VIII A Перыяд 1 H2,20 He 2 Li0,98 Be1,57 B2,04 C2,55 N3,04 O3,44 F3,98 Ne 3 Na0,99 Mg1,31 Al1,61 Si1,90 P2,19 S2,58 Cl3,16 Ar 4 K0,82 Ca1,00 Sc1,36 Ti1,54 V1,63 Cr1,66 Mn1,55 Fe1,83 Co1,88 Ni1,91 Cu1,90 Zn1,65 Ga1,81 Ge2,01 As2,18 Se2,55 Br2,96 Kr3,00 5 Rb0,82 Sr0,95 Y1,22 Zr1,33 Nb1,6 Mo2,16 Tc1,9 Ru2,2 Rh2,28 Pd2,20 Ag1,93 Cd1,69 In1,78 Sn1,96 Sb2,05 Te2,1 I2,66 Xe2,60 6 Cs0,79 Ba0,89 * Hf1,3 Ta1,5 W2,36 Re1,9 Os2,2 Ir2,20 Pt2,28 Au2,54 Hg2,00 Tl1,62 Pb2,33 Bi2,02 Po2,0 At2,2 Rn2,2 7 Fr0,7 Ra0,9 ** Rf Db Sg Bh Hs Mt Ds Rg Cn Uut Uuq Uup Uuh Uus Uuo Лантаноіды * La1,1 Ce1,12 Pr1,13 Nd1,14 Pm1,13 Sm1,17 Eu1,2 Gd1,2 Tb1,1 Dy1,22 Ho1,23 Er1,24 Tm1,25 Yb1,1 Lu1,27 Актыноіды ** Ac1,1 Th1,3 Pa1,5 U1,38 Np1,36 Pu1,28 Am1,13 Cm1,28 Bk1,3 Cf1,3 Es1,3 Fm1,3 Md1,3 No1,3 Lr1,291

Катэгорыя:Агульная хімія