Скаварадзіно́ () — горад (з 1927) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Скаварадзінскага раёна Амурскай вобласці. Насельніцтва 10,1 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1908 годзе.
Горад размешчаны на левым беразе ракі Вялікі Невер (прыток Амура), за 669 км ад Благавешчанска. Чыгуначная станцыя на Транссібірскай магістралі.
Населены пункт быў заснаваны ў 1908 годзе як пасёлак Змяіны, у 1909 годзе быў перайменаваны ў Невер-I, у 1911 годзе — у Рухлава. У 1927 годзе атрымаў статус горада, а ў 1938 быў перайменаваны ў Скавародзін у гонар першага старшыні мясцовага пасялковага Савета А. Н. Скавародзіна (1890—1920), расстралянага тут у 1920 годзе японскімі інтэрвентамі. У 1934—1937 гадах горад быў цэнтрам Зейскай вобласці.
Зноскі
Літаратура
Сковородино // Мельников А. В. Топонимический словарь Амурской области — Блаовещенск, 2009. — С. 14. — 242 с.
Катэгорыя:Гарады Амурскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1908 годзе