Беларуска-іранскія адносіны — міжнародныя адносіны паміж Рэспублікай Беларуссю і Ісламскай Рэспублікай Іран.
Абедзве краіны ўсталявалі дыпламатычныя адносіны ў 1992 годзе. Беларусь мае амбасаду ў Тэгеране. Іран мае амбасаду ў Мінску. Дзве краіны маюць добрыя адносіны ў апошнія гады, што адлюстравана ў рэгулярных сустрэчах на высокім узроўні і розных пагадненнях. У 2008 годзе міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў назваў Іран важным партнёрам Беларусі ў рэгіёне і ў свецеhttp://www.tehrantimes.com/Index_view.asp?code=184639.
Пагадненні У ліпені 2004 года была праведзена сустрэча сумеснай ірана-беларускай эканамічнай камісіі і падпісаны дагавор аб ўмацаванні ўзаемнага эканамічнага супрацоўніцтва. У красавіку 2006 года дзве краіны падпісалі шэраг эканамічных і гандлёвых пагадненняўhttp://english.cri.cn/706/2006/04/22/[email protected] .
У лістападзе 2006 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў Тэгеран і падпісаў пагадненні па пашырэнню двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама пацвердзіў падтрымку Беларусі ядзернай праграмы Іранаhttp://www.rferl.org/content/article/1072553.htmlhttps://archive.today/20120729041945/www.accessmylibrary.com/coms2/summary_0286-24262937_ITM.
Сустрэча 2007 У маі 2007 года дзве краіны падпісалі пагадненні аб супрацоўніцтве, пасля сустрэчы прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі і прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада. Яны падпісалі сумеснае камюніке па выніках візіту ў Беларусь прэзідэнта Ахмадзінежадаhttp://nl.newsbank.com/nl-search/we/Archives?p_product=NewsLibrary&p_multi=BBAB&d_place=BBAB&p_theme=newslibrary2&p_action=search&p_maxdocs=200&p_topdoc=1&p_text_direct-0=1194B431C5E02A68&p_field_direct-0=document_id&p_perpage=10&p_sort=YMD_date:D&s_trackval=GooglePMhttp://www.rferl.org/content/article/1072528.html. Прэзідэнт Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Іран знялі ўсе перашкоды на шляху двухбаковага гандлюhttp://law.by/work/EnglPortal.nsf/0/5BEC2C29B50B348CC22572E300457DE3?OpenDocument . Прэзідэнт Ахмадзінежад сказаў, што «з гэтага часу беларуска-іранскія адносіны будуць развівацца дзеля забяспячэння стабільнасці і бяспекі ў свеце»http://news.belta.by/en/news/politics/?id=156369 .
Гандаль У 2008 годзе гандаль Беларусі з Іранам склаў $ 93,8 млн (павысіўся на 23,6 %), у тым ліку экспарт Беларусі павысіўся на $83,7 млн (на 25,8 %), імпарт — на $ 10,2 млн (на 8,3 %). Сальда знешняга гандлю склала $ 73,5 млн. Асноўнымі таварамі экспарту Беларусі з'яўляюцца калійныя ўгнаенні, сінтэтычныя валокны, кабелі з сінтэтычных валокан, у той час як асноўныя таварамі імпарту з'яўляюцца аўтамабілі, вінаград, запасныя часткі для аўтамабіляў і трактароўhttp://www.government.by/en/eng_dayevents20090213.html.
У 2008 годзе іранскія інвестыцыі ў Беларусь склалі $ 13,1 млн, у тым ліку $ 9,9 млн прамых інвестыцый. У 2010 годзе Іран адкрыў вялікі завод па вытворчасці меднага дроту і распачаў другі этап па наладжанню массавай вытворчасці аўтамабіляў Samand ў Беларусіhttp://www.payvand.com/news/10/may/1084.html .
Беларусь і Іран заяўляюць, што могуць падняць ўзаемны тавараабарот да $ 1 млрд. Аб гэтым заявіў міністр гандлю Ірана Масуд Мір-Каземі пры сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім. У цяперашні час тавазварот дзвюх краін складае $ 3,250 млрд..
Ваеннае супрацоўніцтва
Паведамлялася, што Беларусь экспартавала танкі, бронетранспарцёры, і цяжкую артылерыю ў Іран.
У студзені 2007 года дзве краіны падпісалі мемарандум аб узаедзеянні для абароныhttp://en.rian.ru/world/20070124/59644294.html. Абароннае супрацоўніцтва абмерковалася на сустрэчы двух прэзідэнтаў у маі 2007http://www.presstv.ir/detail.aspx?id=15489§ionid=351020101 . У 2009 годзе стала вядома, што Беларусь прадавала Ірану аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы расійскай вытворчасці Іскандэр-Мhttp://www.tehrantimes.com/index_View.asp?code=193641. 4 снежня 2011 іранскімі вайскоўцамі быў перахоплены амерыканскі беспілотнік Lockheed Martin RQ-170 Sentinel. Як мяркуецца, для нейтралізацыі дрона былі выкарыстаныя беларускія сістэмы РЭБПосадить американский беспилотник Ирану помогли белорусские технологии? // belvpo (15 декабря 2011) .
У 2010-х гадах пастаўляліся прыцэлы ПГО-7В3, ракеты 5В55КД да комплексу СПА С-300, стралковая зброя і радары «Усход»В какие страны Беларусь поставляет оружие?.
Энергетыка У маі 2007 года Іран прадаставіў Беларусі больш шырокі доступ да запасаў нафты пасля сустрэчы двух прэзідэнтаў, што беларускі прэзідэнт Лукашэнка ахарактарызаваў як «стратэгічнае партнёрства». Пасля шматгадовага абмеркавання, Іран прадаставіў Беларусі доступ да нафтавага радовішча Джафеір, якое знаходзіцца паблізу іракскай мяжы і можа даваць у працоўным стане да 30 000 барэляў у дзень. Лукашэнка заявіў, што сырая нафта з Джафеіра будзе альбо ачышчацца ў Іране, альбо проста здабывацца Беларуссю і прадавацца на сусветных рынках. Гэта быў першы энергетычны праект за мяжой для Беларусіhttp://seattletimes.nwsource.com/html/nationworld/2003716752_beliran22.htmlhttp://www.moscowtimes.ru/article/852/49/194549.htm. Ён таксама сказаў, што «Іран гатовы дапамагчы Беларусі дыверсіфікаваць маршруты энергапаставак»http://en.rian.ru/world/20070522/65909833.html.
У маі 2009 года намеснік прэм'ер-міністра Беларусь Уладзімір Сямашка сустрэўся з віцэ-губернатарам Цэнтральнага банка Ісламскай Рэспублікі Іран Рэза Раіhttp://www.tvr.by/eng/economics.asp?id=11366 . Пасля гэтай сустрэчы Цэнтральны банк Ірана аб'явіў, што будзе крэдытаваць $ 212 млн ў беларускую дзяржаўную фірму Беларуснафта для развіцця нафтавага радовішча Джафеірhttp://www.meed.com/news/2009/05/iran_grants_cash_injection_for_jofeir_oil_field_exploration.html.
Спасылкі Беларускае пасольства ў Тэгеране (на рускай, англійскай і персідскай) Вэб-сайт Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран
Іран Беларусь