О́хрыд — горад на ўсходнім беразе Ахрыдскага возера ў Паўночнай Македоніі. Насельніцтва — каля 55,8 тыс. жыхароў. У горадзе вялікая колькасць маляўнічых дамоў і помнікаў, асноўным артыкулам бюджэту горада з’яўляецца турызм. Размешчаны на ўсход ад Тыраны (Албанія) і на паўднёвы захад ад Скоп’е. Паводле адной са здагадак назва Охрыд — славянскага паходжання і азначае «на градзе», гэта значыць «на гары».
У 1979/1980 гадах Охрыд і Ахрыдскае возера былі ўключаны ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя thumb|right|290px|Від на Охрыд з Крэпасці Самуіла Сучасны горад Охрыд пабудаваны на месцы антычнай грэчаскай (іліра-македонскай) калоніі Ліхнідос (), вядомай яшчэ з II—III стагоддзяў да н.э. У 148 годзе да н.э. калонія была захоплена рымлянамі, якія пасля разбуральнага землетрасення ў 518 годзе амаль цалкам яе перабудавалі, з грэчаскіх пабудоў захаваліся толькі мармуровыя слупы«Популярная художественная энциклопедия.» Под ред. Полевого В. М.; М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986..
У перыяд рымскага і візантыйскага валадарства горад з’яўляўся важным гандлёвым пунктам на пабудаванай рымлянамі дарозе ад узбярэжжа Адрыятычнага мора да Канстанцінопаля, вядомай як Эгнаціева дарога ()Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия . Под ред. Е. М. Жукова. 1973—1982.. Археалагічныя раскопкі пацвярджаюць, што горад вельмі даўно прыняў хрысціянства. Епіскапы Ліхнідоса бралі ўдзел у першых сусветных саборах.
Да канца V — пачатку VI стагоддзяў горад паступова засяляецца славянскімі народамі. У 861 годзе ўваходзіць у склад Балгарыі і неўзабаве атрымлівае сучасную назву (пад назвай Охрыд упершыню згадваецца ў 879 годзе). У Охрыдзе з 886 года вядзе асветніцкую дзейнасць вучань Кірыла і Мяфодзія Св. Клімент Охрыдскі, які заснаваў у Охрыдзе па распараджэнні балгарскага цара Барыса кніжную школу па перакладзе царкоўных грэчаскіх кніг на славянскую мову. Лічыцца, што менавіта ў Охрыдзе ўпершыню быў створаны алфавіт кірыліцаДимитри Хоматиан. Краткое житие Климента Охридскога, XIV .
З 990 да 1015 гады Охрыд быў сталіцай Балгарскага царства цара Самуіла. Над горадам дагэтуль застаюцца руіны яго крэпасціСловарь современных географических названий. — Екатеринбург: У-Фактория. Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. 2006.. З 990 па 1018 у Охрыдзе мелася свая патрыярхія. Тым не менш, пасля заваявання Охрыда Візантыяй у 1018, у Охрыдзе застаўся толькі архіепіскап Охрыдскага аўтакефальнага архіепіскапства, які падпарадкоўваўся патрыярху канстанцінопальскаму. Пад валадарствам Візантыі была пабудавана вялікая колькасць храмаў.
Пры Іване Асене II (1218—1241) быў уключаны ў склад адноўленага незалежнага Балгарскага царства. У 1334 годзе заваяваны сербскім каралём Стэфанам Душанам.
У 1394 годзе горад акупуе Асманская імперыя, пад уладай якой ён застаецца да 1912 года, паступова прыходзячы ў заняпад. У 40-х гадоў XIX стагоддзя рускі славіст Віктар Грыгаровіч адзначыў, што насельніцтва горада пераважна балгарскае, а таксама валашскае і турэцкае і часткова — грэчаскае і албанскаеГригорович, В. Очеркъ путешествія по Европейской Турціи, Москва, 1877. Паводле даных балгарскага этнографа Васіла Кынчава ў канцы XIX стагоддзя колькасць насельніцтва Охрыда складала 14 860 чалавек — 8 000 балгары, 5 000 туркі, 300 албанцы-мусульмане, 300 албанцы-хрысціяне, 460 валахі і 600 цыганеКынчов, Васил. Македония. Этнография и статистика, София 1900, с. 252.
У 1913 годзе, пасля заканчэння Першай Балканскай вайны адышоў да Сербіі.
Дэмаграфія Паводле перапісу 2002 года, у горадзе Охрыд пражывала 42 033 жыхароў.Macedonian census, language and religion
Этнічны склад: македонцы, 33 791 (80,4 %) албанцы, 2959 (7,0 %) туркі, 2256 (5,4 %) іншыя, 3027 (7,2 %)
Родныя мовы жыхароў горада: македонская, 34 910 (83,1 %) албанская, 3957 (9,4 %) турэцкая, 2226 (5,3 %) іншыя, 1017 (2,4 %)
Рэлігійны склад: праваслаўныя хрысціяне, 33 987 (80,9 %) мусульмане, 7599 (18,1 %) іншыя, 447 (1,1 %)
Помнікі гісторыі і культуры Антычны тэатр Базіліка Св. Сафіі Мячэць Зейнал Абідзіна Мячэць імя прарока Мухамеда Манастыр Перыўлепты Охрыдскай Манастыр Св. Навума Охрыдскага Плаошнік — адноўлены сабор Св. Клімента Охрыдскага і руіны «ўніверсітэта» Самуілава твердзіна — крэпасць Храм Багародзіцы Захумскай Св. Завум Храм Св. Іаана Канеа Дом сям’і Робевых
Гарады-пабрацімы Піран; Славенія Падольск; Расія Вуланганг; Аўстралія Будва; Чарнагорыя Катвейк; Нідэрланды Вінкаўцы; Харватыя Ялава; Турцыя Сафранбалу; Турцыя Плоўдзіў; Балгарыя Далянь; Кітай Уінсар; Канада Паградзец; Албанія Крагуевац, Сербія
Гл. таксама
Катэгорыя:Сусветная спадчына паводле алфавіта Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Паўночнай Македоніі
Катэгорыя:Гарады Паўночнай Македоніі