Алебарда (. — С. 59. ці , , ) — старадаўняя халодная колюча-рубячая дрэўкавая зброя, доўгая (да 2,5 м) плоская або гранёная дзіда з прымацаванай да яе сякерай (для рубкі з гары шчытоў ворага або падсякання ног) або лязом у форме маладзіка ці крука, каб сцягваць кавалерыстаў з коней.
З’явілася ў Еўропе ў канцы XIII стагоддзя, у Вялікім Княстве Літоўскім, магчыма, у XV стагоддзя (упамінаецца з 1-й паловы XVI стагоддзя). Першапачаткова была ў ВКЛ зброяй наёмных пехацінцаў, для феадальнага апалчэння не характэрна. Алебарды 2-й паловы XVI стагоддзя знойдзены ў Нёмане у Гродне і ў Піне ў Пінску. Алебарда XV стагоддзя зберагаецца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. Маскоўскай варыяцыяй алебарды з павялічанай фунцыяй сякеры, якая дазволіла убраць грот дзіды — быў бярдыш.
Да канца XIX стагоддзя — зброя парадных падраздзяленняў, а таксама палацавай і гарадской варты.
Крыніцы
Літаратура Bashford, D. Evolution of arms and armour // The American Museum Journal. — 1915. — November. — S. Dziewanowski, W. Zarys dziejów uzbrojenia w Polsce / Władysław Dziewanowski; z rys. St. Gepnera, E. Dziewanowskiej, K. Jodzewicza. — Warszawa: Główna Księgarnia Wojskowa, 1935. — XI, , 224 s.: il. — Kwaśniewicz, W. 1000 słów o dawnej broni palnej / Włodzimierz Kwaśniewicz. — Warszawa: Wydaw. Min. Obrony Narodowej, 1987. — 208 s.: fot., rys. — ISBN 8311073503. Żygulski, Z. Broń w dawnej Polsce: na tle uzbrojenia Europy i Bliskiego Wschodu / Zdzisław Żygulski jun. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1982. — 334, s., XVI, s. tabl. (w tym VIII kolor.): il. — ISBN 8301025158.
Бохан, Ю. М. Вайсковая справа ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV — канцы XVI ст. / Ю. М. Бохан; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Беларуская навука, 2008. — 448, с., л. каляр. іл. — ISBN 978-985-08-0956-8. Бохан, Ю. М. Зброя Вялікага княства Літоўскага, 1385—1576 / Ю. Бохан. — Мн.: Беларусь, 2003. — 87, с. — ISBN 985-01-0469-4. Бохан, Ю. М. Узбраенне войска ВКЛ другой паловы XIV — канца XVI ст. / Ю. М. Бохан; Ін-т гісторыі НАН Беларусі, Магілёўскае таварыства гуманітарных інтэлектуальных і культурных ініцыятыў «Брама». — Мн.: УП «Экаперспектыва», 2002. — 335, с. — ISBN 985-469-012-1. Ткачоў, М. А. Алебарда / М. А. Ткачоў // Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 32—33. — ISBN 5-85700-077-7.
Спасылкі
Катэгорыя:Алебарды Катэгорыя:Халодная зброя паводле алфавіта