Несторый (; пасля 381, , Сірыя, Рымская імперыя — каля 451, , Егіпет, Рымская імперыя) — вядомы царкоўны дзеяч, прадстаўнік Антыяхійскай багаслоўскай школы; архіепіскап Канстанцінопальскі у 428—431, меркаваны аўтар адной з трох літургій усходне-сірыйскага абраду. Заснавальнік плыні ў хрысціянстве — нестарыянства, асуджанага як ерась на Эфескім (Трэцім Сусветным) саборы ў 431 годзе. Быў у ліку запрошаных удзельнікаў Халкідонскага саборуКонец Нестория : Церковно-Научный Центр «Православная Энциклопедия» У Асірыйскай Царкве Усходу шануецца як святы ў ліку «грэчаскіх настаўнікаў» (malpānē yawnāyē) Царквы.Селезнев Н. Н. Имя Нестория как символ и вопрос его почитания в восточносирийской традиции христианства // Символ , Вып. 55: «Духовная культура сирийцев» (Париж-Москва, 2009), C. 257—286.
Катэгорыя:Ерасіярхі