Матыяс Клаўдыус (; — ) – нямецкі пісьменнік і журналіст.

Вывучаў тэалогію ў Іене, але навучання не скончыў. Выпусціў у 1762 годзе першы зборнік вершаў, якія крытыка ацаніла як пераймальніцтва. Пад канец 1760-х гадоў працаваў у гамбургскай газеце, сустракаўся з Іаганам Гердэрам, Г. Э. Лесінгам і асабліва на яго паўплываўшым Ф. Г. Клопштакам. У 1770—1775 гадах сам выдаваў газету «Wandsbecker Bote», дзе надрукаваў мноства артыкулаў, апавяданняў, вершаў, баек, а пад канец жыцця апублікаваў поўны збор сваіх твораў: «Sämmtliche Werke des Wandsbecker Boten» (1790—1812). Клаўдыус быў адным з першых нямецкіх пісьменнікаў, якія заняліся народным побытам і пісалі для народа. Ён умеў спалучыць у сваіх творах простасць з дасціпнасцю і ў свой час стаў улюбёным пісьменнікам як простага народа, так і культурных класаў Германіі. Рэзкі і пякучы сатырык, Клаўдыус разам з тым выявіў шмат таленту ў вершах, то поўных пачуцця, то вясёлых. Вельмі папулярнымі былі яго застольныя песні, у якіх апявалася рэйнскае віно («Bekränzt mit Laub», «Der Mond ist aufgegangen», «Wenn Jemand eine Reise thut» і г. д.).

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі Енскага ўніверсітэта‏ Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся 15 жніўня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1740 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шлезвіг-Гольштэйне Катэгорыя:Памерлі 21 студзеня Катэгорыя:Памерлі ў 1815 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Гамбургу Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Паэты Германіі Катэгорыя:Журналісты Германіі Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты