Ёван Стэрыя Попавіч (; , — , ) — сербскі паэт, празаік, драматург і перакладчык. Лічыцца заснавальнікам сербскай драмы. Першы і адзін з найвыбітнейшых сербскіх камедыяграфаў.
Сын грэка і сербкі. Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта працаваў адвакатам, настаўнікам у ліцэі ў горадзе Крагуевац, быў загадчыкам аддзялення міністэрства асветы ў Бялградзе і арганізатарам сербскага тэатральнага і навуковага жыцця, складаў падручнікі.
Літаратурная дзейнасць Літаратурную дзейнасць пачаў з слабых вершаў, прысвечаных грэчаскім героям. Да паэзіі зноў вярнуўся пры канцы жыцця. Ад паэтычнай творчасці перайшоў да гістарычных раманаў і драматургіі, але найбольшага поспеху дасягнуў як камедыяграф. У маладосці падпаў пад уплыў заснавальніка сербскага рамана Мілавана Відакавіча і напісаў раманы «Boj na Kosovu» i «Zoraida». Таксама, як і Відакавіч, намагаўся перанесці сюжэты з замежнай літаратуры на сербскае гістарычнае тло. У адным са сваіх пазнейшых сатырычных твораў («Roman bez romana») кпіў з літаратурных опусаў такога кшталту, крытыкуючы творчасць Відакавіча і яго эпігонаў.
Але перш за ўсё Стэрыя — драматург. Аўтары, якія пісалі драматургічныя творы да яго, не мелі літаратурнага поспеху. Стэрыя — першы пісьменнік, які сур’ёзна займаецца гэтым родам літаратуры, прысвячае сябе тэатру. Піша гістарычныя драмы і камедыі з сучаснага жыцця, якія мелі значна большую папулярнасць. У сваіх камедыях высьмейвае мяшчанства, эгаізм, пыхлівасць і іншыя заганы. Упершыню ўвёў у сербскую літаратуру вобраз простага малога чалавека. Меў выдатнае пачуццё кампазіцыі.
У некаторых гістарычных творах сама гісторыя з’яўляецца адно тлом, на якім адбываецца дзеянне.
Тэатр Ё. С. Попавіч успрымаў як сродак маральнага выхавання і асветы. Пры канцы жыцця выдаў зборнік вершаў.
Перакладаў з грэчаскай і французскай моў.
Творы
Драматургія «Лажа и паралажа» «Тврдица» «Покондирена тиква» «Женидба и удадба» «Превара за превару» «Волшебни магарац» «Смрт Стефана Дечанског» «Невидимост или Светислав и Милена» «Наход Симеон или несретно супружество» «Аjдуци» «Скендербег»
Проза «Боj на Косову»
Катэгорыя:Пісьменнікі Сербіі Катэгорыя:Паэты Сербіі Катэгорыя:Сербскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі Сербіі Катэгорыя:Драматургі Сербіі