Анапты́хія (Anaptychia) — род лішайнікаў сямейства .

Апісанне Слаявіна (талом) буйная, з павіслымі або адтапыранымі лопасцямі, утварае рыхлыя падушкі, ад дробных памераў 2-3 см да шырокіх распасцёртых падушак 20-30 см у дыяметры, без сарэдый і ізідый. Лопасці шырынёй 1⁠-⁠4 мм, маладыя — больш-менш пляскатыя і распасцёртыя, спелыя — выпуклыя, доўгія, павісальныя, моцна разгалінаваныя і пераблытаныя, па краі з доўгімі, да 6 мм, простымі або слаба разгалінаванымі фібрыламі (аднакаляровымі з таломам або часта больш цёмнымі), пры дапамозе якіх лішайнік прымацоўваецца да субстрату. Верхняя паверхня талома ад светла-шэрай да цёмна-шэра-бурай афарбоўкі, у зацяненні больш светлая, пры яркім асвятленні да цёмна-шэра-карычневай і чарнаватай. Паверхня талома і фібрылы варсістыя. Стрыжань рыхлы, белаваты. Ніжняя паверхня талома светлая, рызіны не развітыя.

Пладовыя целы (апатэцыі) сподкападобныя, па ўсёй слаявіне, сядзячыя або на кароткай ножцы, размяшчаюцца на паверхні лопасцей. Дыск карычневата-чорны, голы або з бялёса-блакітнаватым налётам, спачатку ўвагнуты, потым плоскі. Сумкі з 8 спорамі. Споры 2‑клетачныя, эліпсападобныя, карычневыя.

Пашырэнне Насяляюць кару дрэў, камяні, глебу сярод імхоў і лішайнікаў, распаўсюджаны пераважна ў Паўночным паўшар’і ва ўсіх раслінна-кліматычных зонах. У свеце вядома каля 15 відаў. На тэрыторыі Беларусі найбольш пашыраныя , расце пераважна на кары лісцевых дрэў, таксама ў мяшаных і хвойных лясах, старых сядзібных парках; спараносіць увесь год.

Індыкатарныя расліны на забруджванне атмасфернага паветра.

Крыніцы

Літаратура  — С. 91.

Спасылкі

Катэгорыя:Фісцыевыя