Рамуальд Тадэвуш Гедройц (, вёска Бобчын Браслаўскага павета — , ) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, генерал-маёр; адзін з кіраўнікоў паўстання Т. Касцюшкі (1794).

Біяграфія З княжацкага роду Гедройцаў гербу «Гіпацэнтаўр», сын Юзафа і Ружы з Келпшаў.

У 1765 кадэтам уступіў у II пяхотны полк Вялікага Княства Літоўскага. Падтрымаў Барскую канфедэрацыю, спачатку служыў пад камандай К. Пулаўскага, потым М. К. Агінскага. Браў удзел у бітвах з расійскай арміяй пад Гродна, Моўчаддзю (1769), Бездзежам (1771), Сталавічамі (1772), атрымаў раненне.

3 1778 намеснік каменданта брыгады літоўскіх гусараў, пасол на Гродзенскі сойм 1784 года. У вайну з Расіяй (1792) атрымаў званне генерал-маёра.

Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794 года, член Найвышэйшай Літоўскай Рады, адзін з найбліжэйшых паплечнікаў яе кіраўніка Я. Ясінскага. Пазней удзельнічаў у ваенных дзеяннях на тэрыторыі Курляндыі, атрымаў званне генерал-лейтэнанта і ганаровы пярсцёнак «Айчына свайму абаронцу». Па паразе паўстання на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага з 5-тысячным атрадам прыбыў у Варшаву і браў удзел у яе абароне. Пад Радошыцамі (Польшча) трапіў у палон.

Праз некалькі месяцаў выехаў у Парыж, дзе ўвайшоў у склад Польскай дэпутацыі, на даручэнне якой у 1796 прыбыў у Жамойць для падрыхтоўкі паўстання. У выніку раскрыцця змовы ўцёк у Саксонію. Перапісваўся з Т. Касцюшкам, які знаходзіўся ў ЗША, вітаў яго вяртанне ў Парыж.

У расійска-французскую вайну (1812) патрымаў Напалеона, зладзіў паспалітае рушэнне на Літве. Быў камандзірам літоўскай кавалерыйскай дывізіі (17-ы і 19-ы палкі літоўскіх уланаў), вызначанай прыкрываць адыход Вялікай Арміі, трымаючы лінію на Варце. 12 лютага 1813 пад Сераковам (Польшча) разам з сынам Юзафам трапіў у палон. Расійскія ўлады выслалі іх у Архангельск. Амаль праз 2 гады вярнуўся ў Варшаву і ўступіў у армію Каралеўства Польскага ў званні генерала дывізіі, член Ваеннага камітэтаН. К. Мазоўка. Гедройц Рамуальд Тадэвуш // С. 502..

У шлюбе з Каралінай Ганнай Бажымоўскай меў сыноў Юзафа і Аляксандра Канстанціна Юльяна; дачок Кунегунду Францішку Ружу і Барбару Люцыю.

Узнагароджаны ордэнам Св. Станіслава.

Пахаваны у Старых Павонзках (месца 25-3-3).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Рамуальд Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Барскія канфедэраты Катэгорыя:Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года Катэгорыя:Генералы Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Члены Найвышэйшай Літоўскай Рады