275px|right|thumb|Гістарычныя вобласці Фінляндыі ў сучасных межах постаці (межы сучасных абласцей акрэслены жоўтым колерам) Гістарычныя вобласці, або гістарычныя правінцыі Фінляндыі (, у адзіночным ліку historiallinen maakunta, ) — спадчына перыяду, калі Фінляндыя была часткай Швецыі. Гістарычныя правінцыі існавалі да 1634 года, калі яны былі заменены новымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі — ленамі (губернямі, ляні). Падзел на 12 ляні захоўваўся да рэформы 1997 года, калі было ўтворана 6 новых, буйнейшых губерняў. Сучасны адміністрацыйны падзел краіны, уведзены 1 студзеня 2011 года, уключае 19 абласцей, ці рэгіёнаў (, ). Гістарычныя вобласці захоўваюцца як традыцыйныя тэрытарыяльныя адзінкі, але не маюць ніякіх адміністрацыйных функцый. Іх межам прыблізна адпавядае распаўсюджанне дыялектаў фінскай мовы.
thumb|Гістарычныя вобласці Фінляндыі
Спіс гістарычных абласцей (Назва ў круглых дужках — спачатку на фінскай мове, затым на шведскай).
30px Беларуская назва гістарычнай вобласці — паводле наступнага выдання: (Varsinais-Suomi, Egentliga Finland). Лапі / Лапландыя (Lappi, Lappland) Карэлія (Karjala, Karelen) Пох'янма / Астработнія (Pohjanmaa, Österbotten) Сатакунта (Satakunta, Satakunda) Сава / Савонія (Savo, Savolax) Хямэ / Тавастыя (Häme, Tavastland) Уўсіма / Нюланд (Uusimaa, Nyland) Аландскія астравы (Ahvenanmaa, Åland)
Геральдыка Упершыню гербы правінцый былі прадэманстраваны ўсё разам на пахаваннях караля Густава I у 1560 годзе, у тым ліку некаторыя былі спецыяльна створаны для гэтай падзеі. Пасля аддзялення Фінляндыі ад Швецыі ў 1809 годзе геральдычныя традыцыі некалькі змяніліся — на гербах гістарычных правінцый з'явіліся кароны, тады як на гербах ленаў яны адсутнічалі. Падзел Лапландыі таксама патрабавала ўвядзення адрозненняў паміж фінскім і шведскім гербамі.
Гл. таксама Правінцыі Швецыі
Спасылкі Фінскія правінцыі ў «Сцягах Свету».