У Фінляндыі няма адзінага дня сцяга. Паводле закону, дзяржаўны сцяг узнімаюць над грамадскімі будынкамі і на кожным прыватным флагштоку ў наступныя дні: 28 лютага — Дзень Калевалы (Дзень фінскай культуры). 1 мая — Дзень фінскай Лейбарысцкай партыі. Другая нядзеля мая — Дзень маці. 4 чэрвеня — дзень нараджэння Карла Манэргейма, былога прэзідэнта Фінляндыі, маршала Фінляндыі. Таксама адзначаюць як Дзень сцяга фінскай арміі. Субота паміж 20 і 26 чэрвеня — Юханус (Янаў дзень), дзень разгару лета, таксама адзначаюць як Дзень фінскага сцяга. Сцяг узнімаюць напярэдадні Юхануса а 18:00 і да 21:00 наступнага дня. Гэта адзіны раз на год, калі сцяг лунае ў ноч — у іншыя дні па законе сцяг мусіць быць прыбраны па заходзе сонца. 6 снежня — Дзень незалежнасці. У дні выбараў.

Дні, у якія ўзняцце фінскага сцягу ёсць звычаем:

5 лютага — дзень нараджэння паэта Юхана Людвіга Рунеберга. 19 сакавіка — Дзень роўнасці (з 2007) 9 красавіка — Дзень фінскай мовы, а таксама дзень смерці Мікаэля Агрыкалы і нараджэння Эліаса Лёнрата, збіральніка фінскага фальклору. 27 красавіка — Дзень ветэранаў войнаў. 9 мая — Дзень Еўропы. 12 мая — дзень нараджэння дзяржаўнага дзеяча Ёхана Вілхема Снэлмена. Трэцяя нядзеля мая — дзень памяці ахвяр войнаў. 6 ліпеня — дзень нараджэння паэта Эіна Лэіна. 10 кастрычніка — дзень нараджэння пісьменніка Алексіса Ківі; таксама адзначаюць як Дзень фінскай літаратуры. 24 кастрычніка — Дзень ААН. 6 лістапада — Дзень шведаў. Другая нядзеля лістапада — Дзень бацькі.

Катэгорыя:Святы Фінляндыі Катэгорыя:Культура Фінляндыі