Прэзідэнцкі палац (, ) — рабочая рэзідэнцыя прэзідэнта Фінляндыі.
Будынак у стылі ампір быў закладзены ў 1816 годзе ў цэнтры Гельсінгфорса на Каўпатары па праекце архітэктара і пабудаваны ў 1820 годзе для заможнага гельсінгфорскага купца — .
У 1837 годзе асабняк быў выкуплены ўрадам для выкарыстання ў якасці рэзідэнцыі Фінляндскага генерал-губернатара, але па жаданні імператара Мікалая I будынак быў ператвораны ў царскую рэзідэнцыю, што запатрабавала значнай перапланіроўкі будынка, выкананай па праекце вядомага фінскага архітэктара Карла Людвіга Энгеля.
Самі рэканструкцыйныя працы праводзіліся ўжо пасля смерці архітэктара — у 1843—1845 гадах.
Будынак служыў у якасці жылой рэзідэнцыі імператарскай сям'і да 1917 года, аднак манархі наведвалі палац нячаста (апошні раз у 1915 годзе). У 1907 годзе ў будынку па праекце архітэктара Юхана Якаба Арэнберга былі рэканструяваны зала прыёмаў і круглая зала.
Падчас першай сусветнай вайны з кастрычніка 1915 г. у будынку часова размяшчаўся ваенны шпіталь. З сакавіка 1917 па красавік 1918 г. у палацы знаходзіўся Выканкам Гарадскога Савета Рабочых і Салдат Хельсінкі.
У другой палове 1918 года асабняк афіцыйна пераназваны ў Прэзідэнцкі палац. Да 1993 года будынак служыў адначасова і жылой, і рабочай рэзідэнцыяй прэзідэнта Фінляндыі, пакуль не была пабудавана жылая рэзідэнцыя ў раёне , на беразе .
У снежні 2012 года, пасля правядзення традыцыйнага прэзідэнцкага прыёму, які праводзіцца штогод у палацы з нагоды Дня незалежнасці Фінляндыі, будынак быў зачынены на двухгадовы рамонт,Прэзідэнцкі палац зачыняецца на рамонт 03.12.2012 у сувязі з чым рабочы кабінет прэзідэнта Саўлі Нійнісцё размясціўся ў рэзідэнцыі мэра Хельсінкі на Алексантэрынкату, а кабінеты супрацоўнікаў сакратарыята прэзідэнта — у будынку Генеральнага штаба на вуліцы Марыянкату і ў (Goviniuksen talo) на вуліцы .
Спасылкі
Presidentinlinna
Катэгорыя:Славутасці Хельсінкі Катэгорыя:Урадавыя рэзідэнцыі Фінляндыі Катэгорыя:Рэзідэнцыі расійскіх манархаў Катэгорыя:Палацы Фінляндыі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Хельсінкі