Каарла Кастрэн (; , Туртала — , Хельсінкі, Фінляндыя) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Фінляндыі, член Нацыянальнай прагрэсіўнай партыі.
Нарадзіўся ў Туртала (цяпер — Пеле), у 1887 годзе атрымаў ступень бакалаўра права. З 1888 па 1892 гады служыў у фінансавай службе Сената Фінляндыі, і у 1888—1898 гадах — у адвакацкай канторы «Кастра і Снелман». З 1892 па 1904 гады быў членам савета дырэктараў у банку Kansallis-Osake-Pankki, быў сенатарам з 1908 па 1909 год, пасля чаго ён заснаваў уласную адвакацкую кантору. У 1916 годзе Кастрэн быў абраны дырэктарам банка Kansallis-Osake-Pankki.
З лістапада 1918 года па красавік 1919 г.одабыў міністрам фінансаў Фінляндыі, пасля чаго з 17 красавіка па 15 жніўня 1919 года быў прэм’ер-міністрам. Урад Кастрэна ўнес прапанову аб рэспубліканскай форме кіравання Фінляндыі, і пасля прыняцця гэтай прапановы адпраўлены ў адстаўку.
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Фінляндыі Катэгорыя:Міністры фінансаў Фінляндыі