міні|250пкс|Карта рэгіёнаў на фінскай мове:Гл. таксама карту на шведскай мове Вялікі Хельсінкі (, ) або Хельсінкскі рэгіён (, ), а таксама меншы па плошчы Сталічны рэгіён (, ) — назвы, якія пазначаюць рэгіёны розных памераў вакол Хельсінкі — сталіцы Фінляндыі.
Яны размяшчаюцца ў паўднёвай частцы краіны, уздоўж Фінскага заліва Балтыйскага мора. Меншы Сталічны рэгіён складаецца з гарадоў Хельсінкі, Эспа, Ванта і Каўніяйнен з агульным насельніцтвам 1 020 166 чалавек (па стане на 31 снежня 2008) . Рэгіён з'яўляецца цэнтрам эканомікі, культуры і навукі краіны. 8 з 20 універсітэтаў Фінляндыі, а таксама большасць штаб-кватэр кампаній і ўрадавых устаноў размешчаны ў Вялікім Хельсінкі, акрамя таго, тут знаходзіцца галоўны авіяцыйны хаб краіны — аэрапорт Хельсінкі-Ванта.
Спасылкі Рэгіён Хельсінкі
Катэгорыя:Геаграфія Фінляндыі