Дамінік Іванавіч Вадзінскі (, с. Малая Саліха, Хмяльніцкая вобласць, Украіна) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі. Доктар педагагічных навук, прафесар (1970).

Скончыў Вінніцкі педагагічны інстытут (1948). Працаваў у школе, Вінніцкім педінстытуце (1966—76), Мінскім педінстытуце (1979—86).

Даследуе праблемы маралі, патрыятычнага, сямейнага выхавання, пазакласнай і пазашкольнай работы, школазнаўства, педагогікі вышэйшай школы. Аўтар прац: «Пазакласная выхаваўчая работа» (1961), «Выхаванне цікавасці да ведаў у падлеткаў» (1963), «Навуковыя асновы маральнага выхавання школьнікаў» (1982), «Этыка-педагагічныя асновы маральнага фарміравання асобы» (1992), «Фарміраванне маральных каштоўнасных арыентацый будучых педагогаў» (з А. Грымацем, 1993), «Асновы педагогікі вышэйшай школы» (1993).

Літаратура Чэчат В. Вадзінскі // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.

Катэгорыя:Дактары педагагічных навук Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Выпускнікі Вінніцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Вінніцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Хмяльніцкай вобласці