Роберт Грабс (; ) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за 2005 год (сумесна з Рычардам Шрокам і Івам Шавэнам) з фармулёўкай «за ўклад у развіццё метаду метатэзіса ў арганічным сінтэзе».

Біяграфія Роберт Грабс нарадзіўся 27 лютага 1942 года ў акрузе Маршал амерыканскага штаце Кентукі паміж мястэчкамі Посум-Траціл і Келверт-Сіці. Ранняе дзяцінства ён правёў у тым жа акрузе. Там Грабс вучыўся ў пачатковай школе Мак-Кінлі, малодшай сярэдняй школе Франкліна і ў сярэдняй школе Падзьюка Тыльмана. Вышэйшую адукацыю Грабс атрымліваў у Фларыдскім і Калумбійскім універсітэце. У 1968 годзе ён атрымаў ступень PhD. У 1969 годзе ён уладкаваўся ў Стэнфардскі, а потым — у Мічыганскі ўніверсітэт. У 1978 годзе ён стаў супрацоўнікам Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута, дзе працуе і дагэтуль.

Асноўным аб’ектам даследаванняў Грабса ў металаарганічнай хіміі і хіміі сінтэзу з’яўляюцца каталізатары і, у асаблівасці каталізатар Грабса, які выкарыстоўваецца, у прыватнасці, у метатезісе алефінаў. Таксама Грабс унёс значны ўклад у даследаванне так званай «жывой» полімерызацыі.

У 1989 годзе Грабс быў абраны членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, а ў 1994 годзе — членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.

Роберт Грабс жанаты з Хелен Грабс, якая працавала лагапедам у пачатковай школе. У іх ёсць трое дзяцей.

Прэміі і ўзнагароды 2000 — Медаль Бенджаміна Франкліна па хіміі 2001 года — прэмія Герберта Браўна 2002 — медаль Толмана 2005 — Нобелеўская прэмія па хіміі (сумесна з Рычардам Шрокам і Івам Шоўэнам)

Катэгорыя:Замежныя члены Кітайскай акадэміі навук Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Хімікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША