Джуліяна Мур (, сапраўднае імя — Джулі Эн Сміт; нарадзілася 3 снежня 1960, ЗША) — амерыканская . Лаўрэат прэміі «Оскар» за найлепшую жаночую ролю, прызёр Берлінскага кінафестывалю, тройчы лаўрэат Венецыянскага кінафестывалю.
Біяграфія Джуліяна Мур нарадзілася 3 снежня 1960 у Феетвіле, штат Паўночная Караліна. Бацька будучай актрысы, Пітэр Мур Сміт, быў ваенным суддзёй, а маці, Ганна, была занятая на сацыяльнай працы псіхіятрам. Мур была старэйшым дзіцем у сям’і, дзе ў яе была малодшая сястра Валеры і брат Пітэр Мур Сміт-малодшы. Усё дзяцінства сям’я правяла ў пераездах з аднаго месцы на іншае; Мур наведвала амерыканскі каледж у горадзе Франкфурт-на-Майне, Германія, па канчатку якога ў 1979 годзе паступіла ў Школу мастацтваў Бостанскага ўніверсітэта. У 1983 годзе яна атрымала ступень бакалаўра і пераехала ў Нью-Ёрк, дзе Джулі Эн Сміт стала Джуліанай Мур: у Гільдыі акцёраў апынулася, што яе імя ўжо «занята», таму Мур прыйшлося прыдумаць сабе новае.
Актрыса была тройчы замужам: з Сундарам Чакраварці (1983—1985), з Джонам Гулдам Рубінам (1986—1995), і ў цяперашні час у шлюбе з рэжысёрам Бартам Фройндліхам (пара жыве разам з 1996 года, шлюб аформлены са жніўня 2003 года). У Мур і Фройндліха два дзіцяці: сын Калеб (нарадзіўся 4 снежня 1997 года) і дачка Ліў Хэлен (нарадзілася 11 красавіка 2002 года).
Творчасць Джуліяна Мур лічыцца вядучай амерыканскай характэрнай актрысай, якая можа граць як у фільмах мэйнстрыма, так і ў малабюджэтных незалежных пастаноўках. Мур заўсёды адрозніваецца адвагай у выбары роляў і акцёрскай гульні.
Зноскі
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Лаўрэаты Дзённай прэміі «Эмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты GLAAD Media Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Актрысы тэлебачання ЗША Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы